Мегаполісы збіваюць падзеі ў адну суцэльную стужку, маленькія гарадкі і вёскі ўсяму надаюць свой твар. У гарадку N. адчыніўся першы невялічкі супермаркет. Ужо два дні ўсе толькі гэта і абмяркоўваюць -- кошты, асартымент, касірак... Правінцыйнае жыццё такое міленькае.