Злое грашовае пытанне

Sep 26, 2014 19:37

Гэта будзе допіс праведнага гневу. Глыбока перакананая ў слушнасці сваёй пазіцыі ( Read more... )

У горадзе N., Блядзтва, Кніга скаргаў, Негатыў, arbeit macht frei, Людзі

Leave a comment

Comments 13

alex_poetry September 26 2014, 17:04:35 UTC
Наконт ЗЫ ўсміхнуўся. Я сам здаў з другой спробы, першага разу занадта хваляваўся і нарабіў дзіцячых памылак. Але знаю людзей, што здавалі па 7, 8, нават 10 разоў.

Reply

magik_midnight September 26 2014, 17:51:10 UTC
Нармальна хоць 30 разоў. Мне падаецца, тут толькі настойлівасць застаецца праявіць.

Reply

alex_poetry September 26 2014, 17:52:54 UTC
ну не ўсе так умеюць)

Reply


bielameta September 26 2014, 18:05:12 UTC
Акурат учора на тутбаі было цэлых два "артыкула" на тэму такіх пабораў. Чытала каменты і абалдзевала - і ад таго, якія грошы людзі здаюць у садках-школах, і ад таго, што яны ўвогуле іх туды нясуць.

А наконт аўташкол - так, ёсць такія, хто адвучваюцца, а ў даі ўжо не ідуць. Самой было б цікава запытацца ў каго-небудзь такога "чаму?", бо самой дагнаць складана неяк.

Reply

magik_midnight September 26 2014, 19:27:34 UTC
Думаю, не кожнаму хапае настойлівасці. Мець устаноўку ісці да перамогі таксама няпроста :)

Reply


markiz_de_kiss September 26 2014, 19:55:50 UTC
На васпіталак мне, шчыра кажучы, .... усё адно. Не захачу - не дам ні капейкі. І вас ніхто не прымусіць гэта рабіць. А вось шыбы пафарбаваць у садку ці лінолеум перакласці - гэта ў нашых небагатых рэаліях нармалёва, напэўна.

На правы трэба здаваць самастойна. Каб потым не паказвалі пальцам, што "насасала" на машыну і на пасведчанне кіроўцы. Дый самому непрыемна ад разумення, што забашляў нейкаму хабарніку, а ездзіць так і не навучыўся.

Reply


liohkaja September 26 2014, 22:08:02 UTC
аддалі малога ў прыватны садок, так што ўсё па-чэснаму: тарыф - аплата)
Ну, і канешне, ніякіх збораў на рамонты ці на цацкі

Reply

magik_midnight September 27 2014, 07:08:43 UTC
А падарункі персаналу?

Reply

liohkaja September 27 2014, 12:07:17 UTC
Ты дорыш падарункі цырульніцы? Ці прадавачцы ў краме?

Я вельмі люблю прадавачку ў кветкавай краме ля нашага дома, калі-нікалі мне хочацца яе пачаставаць нечым беларускім. Тое самае з садком. Калі мне захочацца нешта падарыць камусьці, я гэта зраблю, але толькі таму, што гэта будзе маё жаданне.

Reply

magik_midnight September 27 2014, 12:34:21 UTC
От і я да чаго вяду.
Але ты пачытай што народ гаворыць у Фэйсбучку на гэтую тэму. У тым ліку ёсць і меркаванне жыхара Вільні - падарункі персаналу патрэбныя.

Reply


branislavawna September 28 2014, 07:01:26 UTC
У траўні прысутнічала на выпускным ранішніку ў садку. Пасьля танцаў і сьпеваў было ўручэньне падарункаў ад удзячных бацькоў персаналу.
Не забылі ні прыбіральшчыц, ні дворнікаў...

Сама прымусовыя падарункі дужа не люблю. Але ня ведаю, як можна паўплываць на гэтую сістэму. Уявіла сябе на месцы бацькоў аднаго зь дзяце: усе здаюць грошы, а я ня буду. Таксама на душы будзе неспакойна, але ўжо зь іншай прычыны.

Reply

magik_midnight September 28 2014, 10:45:30 UTC
Не скажу, што я не раблю падарункі людзям, але тое выключна па ўласным жаданні і, зразумела, у мною акрэсленых памерах. Напрыклад, з адным доктарам на развітанне мы нават абдымаліся :), то падаруначак быў проста знакам маёй вялікай павагі і ўдзячнасці за яго тактоўнасць-уважлівасць і г.д.

Але калі, напрыклад, я б зусім не сімпатызавала нейкай выхавацельніцы, а мне трэба ёй на падарунак грошы аддаваць? Нейкая крывадушнасць у чыстым выглядзе.

Падумала, што было б правільна ўвесці сістэму прэміравання за якасную працу. Напрыклад, атрымаў урач цягам месяца 20 станоўчых водгукаў - выпісалі прэмію. Гэта не дае нагодаў для карупцыі, стымулюе чалавека добра выконваць прафесійныя абавязкі .

Reply

branislavawna September 28 2014, 19:45:08 UTC
так, з водгукамі і прэміямі добрая ідэя

Reply


Leave a comment

Up