Злое грашовае пытанне

Sep 26, 2014 19:37

Гэта будзе допіс праведнага гневу. Глыбока перакананая ў слушнасці сваёй пазіцыі.

Дарагі чытач, адкажы, ці здаваў ты грошыкі на падарункі настаўніцам-выхавацелькам сваіх дзяцей? І ці сапраўды сэрца тваё было поўнае радасці і жадання зрабіць прыемнае работнікам адукацыйнай сферы, калі рука даставала з гаманца купюркі?

Знаёмая дзяўчына распавяла, што нядаўна здавалі ў дзіцячым садку па 500 тысяч беларускіх рублёў (нагадаю, гэта амаль 50 долараў) на падарунак да Дня народзінаў выхавацельніцы. "Яны цяпер немалыя жаданні маюць!", - абуралася знаёмая. Сказала, што ўсе бацькі здалі - 22 чалавекі. Атрымліваецца 11 млн рублёў.

А яшчэ два разы на год здаюць па 300 тысяч беларускіх рублёў на цацкі для дзяцей. Думаю, ёсць і іншыя патрэбы-траты ў дзіцячых садках.

І вось я ламаю галаву: як можна быць такімі лахамі, каб весціся на прымітыўнейшую карупцыйную схему, а пасля скардзіцца на паборы? Думаеце, не скардзяцца і ўсё дабравольна? Чытаніце форумы тэматычныя. І ў чым тады сэнс гэтых падарункаў, якія зробленыя ледзь не з праклёнамі ў душы?

Гнуснае двуаблічча.

Мая мама другую палову жыцця адпрацавала ў садку. І я не магу згадаць ніводнай рэчы дома, якую б ёй падарылі на працы. І гэта правільна!!! Калі ёй надакучыла, яна проста змяніла працу. Але не вымагала матэрыяльнай кампенсацыі ад іншых за свае няспраўджаныя спадзевы ад прафесіі ці стому.

ЗЫ. А яшчэ сёння даведалася, што далёка не ўсе, хто скончыў аўташколу, атрымлівюць правы кіроўцы ў ДАІ. Мне падавалася, што толькі адзінкі сапраўды не здольныя здаць іспыты.

У горадзе N., Блядзтва, Кніга скаргаў, Негатыў, arbeit macht frei, Людзі

Previous post Next post
Up