Філалагічна-кроўнае

Dec 05, 2013 20:03

Ужо які раз спрачаюся са сваёй сяброўкаю на моўную тэму ( Read more... )

Негатыў, arbeit macht frei

Leave a comment

Comments 34

veragodna December 5 2013, 17:11:17 UTC
1) Варыянт жорсткі. Адказаць, што калі ты (сяброўка) яе не ведаеш, гэта не значыць, што мова бедная.
2) Варыянт гуманны. Падарыць сяброўцы слоўнік сінонімаў. Каб раз - і назаўсёды вырашыць праблему :).

Reply

magik_midnight December 5 2013, 17:36:28 UTC
Варыянт жорсткі быў апрабаваны ў розных формах. Не пераканала.
Варыянт са слоўнікам будзе ўспрыняты як заклік параўнаць слоўнік сінонімаў рускай мовы. І мне прывядуць усе артыкулы, дзе лік не на карысць беларускай.

Reply

measles December 6 2013, 10:00:14 UTC
Махнуць рукою і не забіваць галавы. Чаму яе тарканы павінны цябе клапаціць?

Боль падрабязна: падняць руку, адначасова глыбока ўдыхаючы. Пастаяць колькі імгненняў. Рэзка апусціць руку, выпаўляючы на выдахе "Гарыяноканём!"

Пры паўторным з'яўленні сімптомаў паўтараць.

Мне дапамагае.:)

Reply

magik_midnight December 6 2013, 13:17:12 UTC
:)))
Андрэй, я такое практыкую рэгулярна.
Але здараецца збой праграмы, нешта чапляе і тады ўжо пачынаюцца разборкі :)

Reply


alex_poetry December 5 2013, 17:12:15 UTC
Паказаць ёй "Слоўнік беларускай мовы". Там, па-мойму, не менш як 150 тысяч слоў. Пра дыялекталогію я маўчу - наўрад ці гэта добры аргумент.

Reply

magik_midnight December 5 2013, 17:38:37 UTC
О, акурат сёння шукала "лексічнае багацце беларускай" у колькасным выглядзе. А руская колькі?

Reply

alex_poetry December 5 2013, 17:40:27 UTC
Мая цікаўнасць да рускай мовы скончылася раней за курс сярэдняй школы, таму я нават прыблізнай лічбы не ўяўляю :)

Reply

magik_midnight December 5 2013, 17:46:45 UTC
http://magazines.russ.ru/znamia/2006/1/ep13.html
У артыкуле пішуць пра Словарь Даля з 200 тыс слоў...

Reply


kiedy December 5 2013, 17:23:04 UTC
cs10725.vk.com/u135720598/-14/x_937142f1.jpg

Reply

magik_midnight December 5 2013, 17:39:18 UTC
Дзякуй!!! :)
Чакаю працягу нашага вербальнага бою :)

Reply

kiedy December 5 2013, 17:42:47 UTC
поспеху)))

Reply

veragodna December 5 2013, 17:46:20 UTC
Я, дарэчы, хацела прапанаваць нешта падобнае, з непрафесіяналамі працуе, але Вы напісалі, што
"прывядуць усе артыкулы, дзе лік не на карысць беларускай", то бок такія спосабы не спрацуюць :).

Звычайна я з месяца пачынаю
Руск. - луна, месяц.
Бел. - Месяц, маладзік, поўня, ветах.

Reply


veragodna December 5 2013, 18:10:12 UTC
Успомніла даўні допіс сваёй фрэндэсы. Па-мойму, гэта лепшы з лепшых прыклад :).
http://galinaeditor.livejournal.com/38036.html

Reply


lada_aleinik December 5 2013, 18:28:35 UTC
Рызыкую зараз выклікаць на сябе агрэсію, але мне падаецца, што наша мова насамрэч... не бедная, а недапрацаваная, неўнармаваная. Вось прачытала зараз раман аднаго вельмі сімпатычнага мне сучаснага пісьменніка. Лексіка твора напрацягу чытання мне проста вочы выядала. Замест слова "грузавік" ў яго "цяжкавік", замест "уключыў-выключыў" - "улучыў-вылучыў", замест "дома" - "ўдома", замест "праз тры дні" - "за тры дні". Я не ведаю сёння на якія правілы арыентавацца. Паводле школьных падручнікаў, напрыклад, слова "акно" пішацца без прыстаўнога "в" (не "вакно", а "акно"), і толькі ў множным ліку дадаецца "в" - "вокны". Я ні ў кога не магу дапытацца, як правільна пісаць канчаткі: форм - ці формАЎ, асаблівасцЕЙ - ці асаблівасцЯЎ, аповесцЕЙ - ці аповесцЯЎ ( ... )

Reply

liohkaja December 5 2013, 18:53:12 UTC
Неўнармаваная, так. Але бедная (якая заўгодна) лексіка пэўнага пісьменніка - гэта праблема самога пісьменніка.

Прабачце, мне падаецца, Вы тут змяшалі розныя з'явы. Хіба "Грозный" гэта прозвішча? Рычарда Львінае Сэрца, ці Людовіка Караля-Сонца таксама падаваць у арыгінале?

Ёсць вялікая колькасць назваў твораў і выразаў у іншых мовах, якія неверагодна цяжка перакласці і на рускую мову, і на нямецкую, і на кітайскую. У кожнай мовы свае асаблівасці.

Reply

lada_aleinik December 5 2013, 19:16:47 UTC
Не, гэта не праблема пісьменніка. Наколькі мне вядома, яго тэкст гэткім чынам адрэдагавалі ў выдавецтве.

І вось зараз Вы мне дэманструеце тое самае, з чым я сутыкнулася сто разоў... Мне заўжды замест адказаў задаюць сустрэчныя пытанні: дык вы, спадарыня Лада, пра прозвішча пытаецеся ці пра мянушку (ці пра псеўданім, ці яшчэ пра што). Гэтымі пытаннямі, як правіла, апаненты даюць зразумець, што справа не ў іх некампетэнтнасці, а ў маёй недасведчанасці. Дык я хачу быць дасведчанай, не хаваю "прабелаў" у адукацыі, пра ўсё пытаюся... Прапішыце правілы, калегі-мовазнаўцы, а я вам нізка пакланюся і прыму да ведама, толькі і ўсяго.

Reply

liohkaja December 6 2013, 07:16:54 UTC
па Вашых адказах спадару palivac бачу, што працягваць размову не варта.
Застаемся пры сваім.

Reply


Leave a comment

Up