Філалагічна-кроўнае

Dec 05, 2013 20:03

Ужо які раз спрачаюся са сваёй сяброўкаю на моўную тэму ( Read more... )

Негатыў, arbeit macht frei

Leave a comment

lada_aleinik December 5 2013, 18:28:35 UTC
Рызыкую зараз выклікаць на сябе агрэсію, але мне падаецца, што наша мова насамрэч... не бедная, а недапрацаваная, неўнармаваная. Вось прачытала зараз раман аднаго вельмі сімпатычнага мне сучаснага пісьменніка. Лексіка твора напрацягу чытання мне проста вочы выядала. Замест слова "грузавік" ў яго "цяжкавік", замест "уключыў-выключыў" - "улучыў-вылучыў", замест "дома" - "ўдома", замест "праз тры дні" - "за тры дні". Я не ведаю сёння на якія правілы арыентавацца. Паводле школьных падручнікаў, напрыклад, слова "акно" пішацца без прыстаўнога "в" (не "вакно", а "акно"), і толькі ў множным ліку дадаецца "в" - "вокны". Я ні ў кога не магу дапытацца, як правільна пісаць канчаткі: форм - ці формАЎ, асаблівасцЕЙ - ці асаблівасцЯЎ, аповесцЕЙ - ці аповесцЯЎ...

Мая калега надоечы прачытала карэктуру свайго артыкула ў часопісе "Роднае слова". Там спадарыня Хрысціна Пучынская шмат чаго выправіла. У прыватнасці "Івана Грознага" замяніла "Іванам Жахлівым". Гэта нармальна? Я прыгадваю анекдот са сваёй колішняй настаўніцкай практыкі. У мяне вучань быў разумова непаўнавартасны - Коля Глазко. Ён сшыткі падпісваў "Мікалай Вочка" альбо "Мікалай Вачко". Колькі не тлумачыла яму, што прозвішчы не перакладаюцца, яму больш "Вачко" падабалася. Дык гэта дурненькі школьнік быў, а тут салідны "ВАКаўскі" часопіс.

Ну, і "на пасашок". :)
Пару год таму мне давялося сутыкнуцца з перакладам твора рускамоўнай пісьменніцы Беларусі Алены Паповай. Вось паспрабуйце, перакладзіце на беларускую мову назву яе рамана "Пузырёк водуха в кипящем котле". І гэта толькі пра назву гаворка, а не пра сам тэкст твора!))

Reply

liohkaja December 5 2013, 18:53:12 UTC
Неўнармаваная, так. Але бедная (якая заўгодна) лексіка пэўнага пісьменніка - гэта праблема самога пісьменніка.

Прабачце, мне падаецца, Вы тут змяшалі розныя з'явы. Хіба "Грозный" гэта прозвішча? Рычарда Львінае Сэрца, ці Людовіка Караля-Сонца таксама падаваць у арыгінале?

Ёсць вялікая колькасць назваў твораў і выразаў у іншых мовах, якія неверагодна цяжка перакласці і на рускую мову, і на нямецкую, і на кітайскую. У кожнай мовы свае асаблівасці.

Reply

lada_aleinik December 5 2013, 19:16:47 UTC
Не, гэта не праблема пісьменніка. Наколькі мне вядома, яго тэкст гэткім чынам адрэдагавалі ў выдавецтве.

І вось зараз Вы мне дэманструеце тое самае, з чым я сутыкнулася сто разоў... Мне заўжды замест адказаў задаюць сустрэчныя пытанні: дык вы, спадарыня Лада, пра прозвішча пытаецеся ці пра мянушку (ці пра псеўданім, ці яшчэ пра што). Гэтымі пытаннямі, як правіла, апаненты даюць зразумець, што справа не ў іх некампетэнтнасці, а ў маёй недасведчанасці. Дык я хачу быць дасведчанай, не хаваю "прабелаў" у адукацыі, пра ўсё пытаюся... Прапішыце правілы, калегі-мовазнаўцы, а я вам нізка пакланюся і прыму да ведама, толькі і ўсяго.

Reply

liohkaja December 6 2013, 07:16:54 UTC
па Вашых адказах спадару palivac бачу, што працягваць размову не варта.
Застаемся пры сваім.

Reply

alex_poetry December 5 2013, 18:56:15 UTC
Ну вось Вы адразу так з пляча - неўнармаваная. Хто як хаціць, той так і гаварыць - няўжо забылі? Дземянцей зусім не дурны быў (калі гэта сапраўды ён першым сказаў).

Reply

lada_aleinik December 5 2013, 19:17:54 UTC
Няўжо Дземянцей? А мне дасюль падавалася, што гэтую тэзу наш Галоўны агучыў...

Reply

alex_poetry December 5 2013, 19:55:33 UTC
Я чуў варыянт, што Дземянцей быў першым, а Сонцападобны толькі папулярызаваў і ажыццявіў. Але я асабіста не мог там прысутнічаць, мо, гэта і легенда.

Reply

magik_midnight December 5 2013, 19:08:36 UTC
Наконт неўнармаванасці згодная, я нават перастала заганяцца, калі не ведаю як напісаць, бо ёсць карэктар. Хаця гэта і не правільна, асабліва для людзей педантычных, да якіх, трэба прызнацца, я не належу.
Ой, Іван Жахлівы многа дзе сустракаецца, першы час рэзала вока, а цяпер прызвычаілася можа, так і трэба.
"Пузырёк воздуха в кипящем котле" и "У доме на рагу ў куце ляжыць красьлюнак з вострымі вугламі" заняли вечар :)

Reply

lada_aleinik December 5 2013, 20:55:12 UTC
:))
Няпроста ўсё гэта... Процьма выдаткаў для псіхінага здароўя...)))

Reply

(The comment has been removed)

lada_aleinik December 5 2013, 21:00:56 UTC
Ага. Лічыце, што Вы адзін тут такі разумнік? І што нормы правапісу вырашаюць падобныя Вам блогеры? :)

Reply

(The comment has been removed)

lada_aleinik December 5 2013, 21:02:37 UTC
*агрызаецца*
самі перакладзіце!

Reply

lada_aleinik December 5 2013, 21:03:58 UTC
Спадар Уладзімір, я з Вамі не палемізую.
Сваімі рэплікамі Вы толькі пацвярджаеце мае тэзы. :)

Reply

(The comment has been removed)

lada_aleinik December 5 2013, 21:26:59 UTC
Спадар Уладзімір, Вы насамрэч не разумееце пра што гаворка, ці робіце выгляд?)

Reply


Leave a comment

Up