kurfurstova
Sep 17, 2009 17:13
Я, калі буду старая і адзінокая, нізавошта ня буду жыць адна. У мяне будзе сабака. Гэта я вырашыла надоечы, калі пабачыла ў аўтобусе, на першы погляд, трохі дзівакаватую бабулю, якая пасадзіла свайго кудлатага дварняку на пасажырскае крэсла, прадбачліва пасцяліўшы перд гэтым на яго анучку. Пасьля яна села побач і пяшчотна абняла свайго беспароднага
kurfurstova
Aug 03, 2009 23:51
Аморфнасьць, амёбнасьць, лета... і, нібыта, няма чаго абмяркоўваць. Нават праводзячы свой адпачынак у Менску, не наладжваючы шыкоўных выяздаў на лецішча-рэчачку-ручаёчак(хаця-бывала-такі), адчуваю разлітае па целу соннае задавальненне... эх, Алясандр Сяргеіч, не ў прыклад Вам, не чакаю на восень...
P.S. Сяргей Алясаныч, усё будзе
kurfurstova
Jul 10, 2009 00:01
Усе віншаванні пачуты, усе падарункі атрыманы... Такі момант: няма жадання падрэдагаваць жыццё. Ён хутка пройдзе, можа, у наступнае імгненне. Магчыма, пакуль пішу, ужо прайшоў. Але не хачу прыслухоўвацца, дайце пажыць у ілюзіі.
kurfurstova
Jun 09, 2009 23:11
З актуальнага:
"Трохі ў кедах" - Франка (галоўнага гераіня прэм'ернага спектакля Купалаўскага тэатра "Хам" у выкананні В. Гарцуевай).
З асабістага:
"Пра вайну" - кампутар (мая старая тэхінка ў новым пацоўным кабінеце).
І "Хамская" мудрасць на развітанне:
"Няма дрэнных людзей, ёсць сапсутыя".
kurfurstova
May 31, 2009 18:05
Ха, так дзіўна высмоктваць з пальца тое, чаго няма.
А пасьля, перачтываючы, здзіўляцца:
Вух, ці гэта напісала я?
kurfurstova
May 14, 2009 20:49
Дзіцячы голас кажа:
- Паклічце, калі ласка, Ксюшу.
- Гэта я, - кажу я не без цікаўнасці.
Мой даволі нізкі голас прымусіў дзяўчынку трохі збянтэжыцца, але праз пару секунд яна ўсё ж наважылася спытаць:
- А што нам задалі па матэматыцы?
Тут ужо збянтэжылася я:
- Магу толькі назваць пытанні да экзамену па філасофіі! - адказала я з энтузіазмам.
kurfurstova
Apr 27, 2009 20:46
"Прастора - не асяроддзе, у якім размешчаны рэчы, не эфір, куды яны пагружаныя, а сродак, дзякуючы якому робіцца магчымым узаемнае суіснаванне сутнасцяў, спосаб іх каардынацыі адзін з адным."
пах вясны