Котка

Mar 11, 2010 22:55

- Ці любіце вы памідоры?
- Кушаць - да, а так - не...
Вось, ці люблю я катоў, якіх у мяне ніколі (дзякуй Богу/нажаль - патрэбнае падкрэсліць) да апошняга часу не было і як бы так не асабліва мною планавалася. Але ж так сталася, жыве вось побач... Сіжу, працую за кампутарам, нікога, так бы мовіць, не чапаю. Лезе ўжо, безымяннае пакуль чучала дзіцячага роду ў талерку з варэннем, якую я "прадбачліва" паставіла каля клавіятуры, каб раз-пораз падсілкоўвацца. У выніку - яна ў варэнні, я ў варэнні, злуюся, пасьля пачынаю сьмяяцца. І крыўдаваць бы, а не магу:)
Previous post Next post
Up