Цытаты...

Jan 14, 2008 06:49

Прыходзяць да галавы розныя думкі, вось і вам прапаную паразважаць... і пасьмяяцца ( Read more... )

Leave a comment

lokyodinson January 14 2008, 12:15:12 UTC
Капіталізм руліць=))

Reply

krou January 15 2008, 15:53:39 UTC
Дай мне плізз спасылку на гэты артыкул ( ... )

Reply

mshmel January 15 2008, 12:20:46 UTC
Я б не пагадзіўся з тым што кансэрватыўны лібэралізм гэта сынонім лібэртарыянізму. Гэта толькі ў Польшчы так, дзе УПР называе сябе то кансэрватыўна-лібэральнай партыяй, то лібэртарыянскай. А насамрэч ёсьць значныя розьніцы, хаця б у часе паўстаньня і разьвіцьця: кансэрватыўны лібэралізм - другая палова ХІХст-першая палова ХХ, лібэртарыянства - другая палова ХХ; таксама адзінства я бачу толькі ў эканамічных праграмах, у справах грамадзкіх разыходжаньні. Сацыялісты ня сьвіньні, яны такія самыя людзі як мы. Наконт таго, што лібэртарыяне добрыя палітыкі, гэта таксама вельмі няпэўна. Яны ж яшчэ нідзе не былі пры уладзе, як мы можам пра іх меркаваць. Вось напрыклад мне падаюцца абсалютна утапічнымі некаторыя ідэі лібэртарыянаў, асабліва іх анархістычна-капіталістычнай часткі. Да таго абсалютная этыка Айн Ранд і яе філязофія аб'ектывізму гэта вышэйшая форма таго, што siaroja называе спажывецкім стаўленьнем, гэта поўны эгаізм. Да таго ж дзеля існаваньня свабоднага грамадзтва (у разуменьні лібэртарыянаў) патрэбна высокаадукаванае грамадзтва ( ... )

Reply

krou January 15 2008, 16:34:22 UTC
Хмм, так, гэта не ёсьць кропка ў кропку тое самае, але вельмі, ВЕЛЬМІ бліскае сабе ( ... )

Reply

siaroja January 15 2008, 17:34:21 UTC
Мабыць, усё ж капіталізм найлепшы з існуючых сістэм, калі гэта тычыцца тэхнічных накірункаў ( ... )

Reply

mshmel January 15 2008, 20:36:18 UTC
Ты падняў вельмі важную тэму! Сёньняшні сьвет кіруецца адным крытэрам - карыснасьцю. Той хто робіць нешта карыснае, той і патрэбны грамадзтву, а патрэбныя яму збольшага тыя, што прадукуюць (пры тым масава). І гэта нажаль неад'емная частка прагрэсу, разьвіцьця тэхікі і доўгага панаваньня лібэральных ідэалёгій. Таму цяпер не ў пашане творцы ды філёзафы. Яны не карысныя. Таму так мала гасэтаўскіх эліт і так шмат мас.

Reply

krou January 15 2008, 21:34:40 UTC
Пачытай мой адказ на гэтый-жа пост http://krou.livejournal.com/18445.html?thread=174861#t174861

Reply

siaroja January 15 2008, 21:56:07 UTC
ты ўпіраеш на тое, што спажывецкі характар людзей натуральны. Але ён натуральны, калі не пагражае прыродзе.
ты кажаш, што гонка за камфортам таксама натуральнае, але куды дзелася гонка за самаўдасканальваньнем, духоўнасьцю, культурай? гэта ж усё было, а зараз амаль няма. ці і раньней гэтага не было?

я жадаю сказаць, што ўвага матэр'яльнаму багацьцю, і незаўважаньне духоўнага, гіперспажывецкі характар людзей, наплевацельскія адносіны да прыроды ды сюды ж заінтарысаванасьць у папсе - гэта не натуральна для чалавека, як ты гэта жадаеш прадставіць, а навязана праз медыа капіталістамі, бо чым болей тупымі, абывацельскімі і абыякавымі будуць масы, тым лягчэй іх будзе скарыць і выкарастаць у сваіх інтарэсах.

усё ж ты ідалізуеш капіталізм ;)

Reply

krou January 15 2008, 22:12:43 UTC
Самадасканаленьне?! Калі ласка, няма камфорта без самадасканаленьня. Гэта жаданьне камфорта штурхае нас да самадасканаленьня, бо толькі дасканальваючыся мы зможам мець лепшую пасаду, лепшую працу, лепшыя заробкі, а менавіта гэта перакладаецца на камфорт ( ... )

Reply

mshmel January 15 2008, 20:02:30 UTC
Тэтчэр і Рэйган ня маюць ніякага дачыненьня да лібэртарыянства. Яны тыповыя кансэрватары. Ты атаесамляеш лібэртарыянства з кансэрватыўным лібэралізмам, а гэта ня так. Вось ты напрыклад за легалізацыю наркотыкаў?

Я ня супраць дэмакратыі, але я заўважаю яе хібы. Яна вельмі часта вядзе да "бунту мас" пра які пісаў Хасэ Артэга-і-Гасэт і да ўлады пасрэднасьцяў. Таму мяне цікавяць магчымасьці ўводу мэрытакратычных элемэнтаў у сістэму.

Reply

krou January 15 2008, 21:43:51 UTC
Так, я атаесамляю.
Напішы мне розьніцы, бо мабыць проста іх не бачу.

Так я за легалізацыю наркотыкаў, таксама як і кансэрватыўныя лібералі і лібертарыянцы.
(пра легалізацыю я тут пісаў - http://community.livejournal.com/by_monarchist/22599.html )

А дэмакратыя не тое што вядзе да "бунту мас", сказаў бы наадварот, большасьць людзей мала адукаваныя, таму асабіста дэмакратыя называю "дыктатурай ідыётаў". Як пісаў Платон "Кожная дэмакратыя вядзе да дыктатуры" і гледзячы на нашу сытуацыю, Беларусі, цяжка з гэтымі словамі не пагадзіцца, ды і Расею можна ўзгадаць, і Польшчу, тут вельмі малазаўважальная, я б сказаў агентурная дыктатура, хоць палякі з гэтым не пагадзяцца [большасьць], але на тое яна агентурная.

Reply

mshmel January 17 2008, 19:42:27 UTC
Адразу хачу выправіцца, ты быў блізкі да праўды, кажучы пра Рэйгана і Тэтчэр. Яны прадстаўнікі кансэрватызму блізкія да лібэртарыянства ( ... )

Reply

krou January 15 2008, 16:38:47 UTC
А наконт дэмакратыі я пісаў тут - http://community.livejournal.com/by_monarchist/22100.html

Reply

(The comment has been removed)

krou January 15 2008, 19:55:36 UTC
Вось бачыш, так распасаўся пра адное, што пра іншае забыўся ( ... )

Reply

krou January 15 2008, 19:56:17 UTC
А зараз возьмем музыку, жывапіс і інш ( ... )

Reply


Leave a comment

Up