Цытаты...

Jan 14, 2008 06:49

Прыходзяць да галавы розныя думкі, вось і вам прапаную паразважаць... і пасьмяяцца ( Read more... )

Leave a comment

krou January 15 2008, 15:53:39 UTC
Дай мне плізз спасылку на гэты артыкул.

Я не згодны з табою, рамантыз тут не пры чым.
Гісторыя, вось што кажа пра карысьці капіталізму.
Але трэба ўмець адрозьніваць адно ад другога.
Напрыклад у Кітае не чысты капіталізм, а алігарха-капіталіз. А я маю на ўвазе клясычны капіталізм.

Толькі гэты лад найбольш справедлівы.
Кожны мае столькі, сколькі запрацуе.
Гэта не маленькая купка людзей эксплуатуе вялікую купку.
Проста прадпрыемлівых людзей заўджы меньш, таксама як і інтэлігентных заўжды меньш ад дурняў (адзін з аргумэнтаў супраць дэмакратыі, дарэчы).
Ці табе нешта перашкаджае каб ты эксплуаціраваў? Не. Хочаш можаш сам адчыніць сваю фірму.
Або цябе нехта прымушае працаваць? Не. Не хочаш не працуй, твой выбар.
А хочаш есьці. Набываць тавары танныя і высокай якасьці - не скардзіся.
Я не бачу нічога кепскага ў эксплуатацыі працаўнікоў.
Ну да халеры працаўнікам плоціцца за ПРАЦУ, а не за тое што яны ходзяць што 15 хвілін на перакур. Пастаўся на мейсцы ўладальніка бізнасу. Ён плоціць свае грошы людзям за што? За тое каб працавалі, а не хадзілі на перакур.
Паглядзі, хто з рабочых першымі пачалі езьдзіць на аўтамабілях. Амерыканскія якіх эксплуатавалі ці савецкія, якія уем сьцены аббівалі, бо ведалі што ім і так заплацяць.
Вось сам падумай.
Табе трэба ўтавіць вокны ў новую хату. Сам не ўмееш, наймаеш працаўніка. Дамаўляешся што за дзень працы будзеш плаціць скажам 50 даляраў.
Што ты будзеш рабіць, калі такі працаўнік будзе сабе рабіць поў гадзінныя перапынкі ў працы, што гадзіну? А зьвярнеш увагу яму, ён закладзе прафсаюз і пачне дэманстрацыі што ты яго эксплуатуеш, змушаеш працаваць без перапынку і вогуле плаціш мала. Што б ты зрабіў?
У такім тэмпе працы ён паставіць табе вокны ў 4 дні, табе трэба будзе заплаціць яму 200 даляраў і ў начы мёрзнуць.
дык у тваёй зацікаўленасьці каб ён паставіў гэтыя вокны ў адзін дзен.

Вось яшчэ адзін прыклад.
Ты адчыняеш фірму, па будаўніцтву хатаў.
Наймаеш групу працаўнікоў, дамаўляешся з імі на 50 даляраў за дзень працы. Працаўнікоў маеш 10. Атрымоўваецца кошт іх працы за суткі 500 гріна.
Сацыялізм: дзяржава ім гварантуе 6 гадзін працы ў суткі, плюс поў гадзіны перапынка на абед і перарывы на перакур. яшчэ цябе змушаем плаціць падатак ад іх плюс аплаты на розныя пасобія, гэта дадатковыя 50 на кожную асобу. Разам атрымоўваецца кошт працы 10 асобаў у суткі (соррі - 6 гадзін у суткі) = 1000 даляраў. Тэмп працы - такія працаўнікі пабудуюць хату за 2 года (памятаеш колькі будавалі дамы ў савецкім саюзе? Я памятаю, 2-4 гады. Калі я паехаў у Германію, я прасыпаўся з раніцы і пачыў што дом мае на адзін паверх больш. Таму там дамы будавалі ў 3-4 месяцы).
Зараз падлічваем: 1000 х 728 дзён (2 года, не будзем улічваць каб было прасьцей розных выходных, празьнікаў ігд) = 728 000 даляраў + 30% накідваеш заробку тваёй фірмы = 946 400 + скажам 50 000 каштавалі матэр'ялы = прыблізна 1 000 000

Капіталізм: на рынку вялікая канкурэнцыя, фірм шмат, працы хапае, ніскае беспрацоўе. Наймаеш 10 працаўнікоў і плоціш ім таксама 50 даляраў у суткі, дзяржава цябе не змушае плаціць падаткаў, і на розныя фонды. Але ты дабраахвотна набываеш ім мэдычную страхоўку ў прыватным шпіталі, гэта дадатковыя 10 даляраў. Кошт працаўнікоў 600 даляраў у суткі. Змушаеш іх (эксплуаціруеш) каб працавалі па 12 гадзін. Два разы больш чым у прыкладзе сацыялізму. У гэтым тэмпе яны пабудуюць хату ў год, бо працуюць два разы больш.
Падлічваем: 600 х 364 дні ў гаду = 218 400 + 10% накідваеш заробку тваёй фірмы, больш накінуць баішся, бо канкурэнцыя не сьпіць = 240 240 + матэрялы таксама 20 000 ( меньш чым у прыкладзе з сацыялізмам, бо ў фірмах якія робяць матэр'ялы таксама эксплуатацыя і канкункурэнцыя вялікая) = прыблізна260 000

Кошт хаты:
Сацыялізм: 1 000 000 $
Капіталізм: 260 000 $

І там і там працаўнік зарабляе столькі жа. І зараз пытаньне:
1) пры якім ладзе працаўнік зможа хутчэй сабе набыць хату на ўласнасьць?
2) які працаўнік зможна сабе хутчэй набыць хату, той эксплуаціраваны ці той савецкі з масай розных свабод?

Разумееш?

Reply


Leave a comment

Up