1. Дзякуючы намаганням ураджэнца Слоніма і проста маладога блогера
jakubik_by, мне і іншым амаратарам польскай міжваенкі нарэшце зблізку ўдалося паглядзець на сучасны стан некаторых дамоў з былой урадавай калоніі (квартала), пабудаванай ў горадзе ў першай палове 1920-х гадоў (усе каляровыя фотаздымкі ў пасце зробленыя
jakubik_by і яго братам):
2. Сёння рэшткі былога квартала для польскіх служачых размяшчаюцца наўпрост сярод жылых шматпавярховікаў сучаснага Слоніма, гэта добра бачна на касмічным здымку гугла (лічбамі пазначаны будынкі, што будуць паказаны ў пасце) :
3. Пачнем з тыповага дома для старасты паводле праекта (тып II-C) інжынера Ежы Бэйла (Jerzy Beill). Нумар "1" на схеме:
4. Гэты ж будынак на здымку 1925 года (фота змяшчалася ў старым пасце
Слонім. Урадавая калонія.):
6. Аналагічныя (з невялічкімі адрозненнямі) будынкі ёсць у
Наваградку,
Валожыне, Баранавічах і шмат дзе яшчэ:
7. Слонімскім аматарам "польскіх домікаў" амаль удалося злавіць ракурс са здымка 90-гадоваў даўніны:
8. Бакавы ўваход:
9. Перамясцімся да будынка пазначанага лічбай "2" на схеме:
10. Дом 9 па вул.Даватара пабудаваны паводле праекта архітэктара Вільгельма Ханнеберга (Wilhelm Henneberg):
11. Усяго такіх дамоў на 4 сям'і у калоніі было тры ці болей, але да нашага часу дайшло толькі два:
12. На здымку 1925 года тры такія дамы размешчаны веерам:
13. Да сёння дайшло два дома, што стаяць у лінію:
14. Другі аналагічны дом (нумар "3" на схеме) аднесены да вул.Шашовай/Шасэйнай 14. Від з дваровага фасада:
15. Від на галоўны фасад: