1. Працягваем наша падарожжа па міжваеннаму Наваградку. Першую частку чытайце па спасылцы -
Наваградак: у пошуках "крэсовай" архітэктуры #1.
2. Ад урадавай калоніі і чыгуначнай станцыі перамесцімся ў адміністрацыйны цэнтр былога ваяводскага горада Наваградка - то бок туды, дзе размяшчалася гэтая самая адміністрацыя Наваградскага ваяводства - на былую вул.Слонімскую цяперашнюю вул. А.Міцкевіча.
Як ісці туды ад аўтавакзала то першым з міжваеннай архітэктуры ў вочы кідаецца такі вось "катэдж" у стылі функцыяналізма:
3. Сёння ў будынку размяшчаецца раённы суд, што было да вайны, я не ведаю. Магчыма, прыватны асабняк:
4. Домік быў бы яшчэ прыгажэй, каб не брыдкі колер і не тоўстая шуба з уцяпляльнай мін.ваты:
5. Побач з "катэджам" знаходзіцца будынак былой управы Наваградскага ваяводства. Цяпер тут райвыканкам:
6. Па стылю будынак можна аднесці да так званага стылю дварковага/палацавага (styl dworkowy) - разнавіднасці нацыянальнага стыля (styl narodowy) у польскай архітэктуры 1920-х гадоў:
7. На старым фотаздымку з калекцыі
artem_ablozhei бачна, што раней будынак не быў атынкаваны:
фота з паста
Наваградак. Сёння і ўчора 8. Прыкладна той жа ракурс сёння:
9. На здымку са
збораў NAC можна бачыць, што і дрэваў каля будынка было паболей (брама на пярэднім плане, хучтэй за ўсё, вядзе да дома ваяводы, але пра яго ніжэй):
10. Падобны ракурс. Дарэчы можна пабачыць, што дзверку пад крайнім злева вакном на фасадзе да нашага часу замуравалі - магчыма, раней гэта быў спецыяльны уваход для ваяводы:
11. Калі каму цікава, то зазірнем у двор гэтага адміністрацыйнага палаца - як і ў большасці выпадкаў, дваровы фасад значна саступае вулічнаму у пышнасці. Вось вам невялічкая панарама гэтага месца:
12. Побач з управай знаходзіцца былы жылы дом ваяводы, пра які я ўжо пісаў вышэй:
13. Тыповы дом старасты (typ II-C) архітэктара Ежы Бэйла (arch. Jerzy Beill), амаль такі ж самы
як у Валожыне:
14. Толькі, ў адрозненні ад валожынскага варыянта, наваградскі мае акрэсленыя калоны:
15. Наваградскі дом ваяводы на малюнку 1925 года:
16. Выява трохі адрозніваецца ад таго, што рэальна пабудавалі, я маю на ўвазе дадатковы аб'ём ззаду будынка і балкончык на правым баку, што бачна на здымку 1930-х з калекцыі
michal_on:
фота з паста
Ян Булгак. айчынная фатаграфія. part 1. 17. У наш час аб'ём прыбудовы павялічыўся, там з'явіліся гаражы, склады ці нешта такое:
18. Дарэчы, з правага боку ад дома ваяводы стаіць цікавы аб'ект - паменшаная копія былой наваградскай ратушы:
19. Яе ж выява змяшчаецца на тарцы дома на іншым баку вуліцы:
20. Калі прайсці далей па вуліцы Міцкевіча ў бок замка то можна пабачыць яшчэ адзін цудоўны абразчык міжваеннага функцыяналізма - будынак цяперашняй бібліятэкі Наваградка:
21. Даволі гарманічнае спалучэнне трох аб'ёмаў, дый колер не самы паганы:)
22. Будынак вельмі нагадвае літоўскую "міжваенку" хоць ён і не такі змрочны
як дамкі Каўнаса:)
23. Ідзем далей па Міцкевіча і бачым вялікі жылы шматкватэрнік у стылі функцыяналізма:
24. Вікімапія піша, што тут размяшчаецца адзяленне наваградскай ЖКГ. Від на дваровы фасад:
25. Недалёка ад гэтага дома знаходзіцца Наваградскі бровар. Па стылю прамысловага будынка цяжка вызначыць да якога перыяду ён адносіцца - так маглі будаваць і да рэвалюцыі, і "пры паляках":
26. Крама пры бровары:
27. Выходзім на цэнтральную плошчу Наваградка. Тут на адной з адыходзячых вуліц - Паштовай (былая Базыльянская вул.) - размяшчаецца адразу некалькі дамоў з шыльдамі, на якіх пазначана "будынак 1930-х гадоў". Звычайныя дамкі, такія маглі будаваць і да рэвалюцыі:
28. У гэтым будынку размяшчаецца дом тэхнічнай творчасці вучняў:
29. Старыя дзверы:
30. Дамы 1930-х на рэканструкцыі:
31. Ад вул. Паштовай рушым да замку і кургана Міцкевіча, з якога адчыняецца цудоўны від на наваградскія наваколлі. Таксама адтуль добра бачна адразу некалькі міжваенных пабудоў. Колішняя беларуская гімназія, а цяпер СШ №1 г.Наваградка:
32. Будынак у нацыянальным стылі 1920-х гадоў:
33. Дырэктарам гімназіі ў 1939 годзе быў знакаміты беларус - Барыс Кіт, які зрабіў грунтоўны ўнёсак у амерыканскую месяцовую праграму:
34. Дваровы фасад гімназіі/школы:
35. Зусім побач ад СШ №1 размяшчаецца СШ №2 - таксама будынак часоў Другой Рэчы Паспалітай, але ўжо больш позняга перыяду, калі ў архітэктуры панаваў функцыяналізм:
36. Будынак школы на старым здымку з калецыі
artem_ablozhei:
фота з паста
Наваградак. Сёння і ўчора Ч.2 37. На сучасным здымку зробленым прыкладна з таго ж ракурса, можна бачыць, што да будынка пазней быў прыроблены новы аб'ём са спортзалам, які стылістычна моцна адрозніваецца ад асноўнага аб'ёма:
38. Функцыяналістская частка будынка:
39. Уваход:
40. У двары школы абнаружылася такая вось статуя арла, падазраю, што яна тут з часоў Польскай Рэспублікі:
41. Фасад і арол на яго фоне:
42. З замкавай гары бачныя іншыя міжваенныя аб'екты горада. Напрыклад, гэты цікавы двухпавярховік з пафаснымі калонамі:
43. Закапанскі стыль - бязлітасны і безсэнсоўны:)
44. Дамок збоку:
45. Вышэй па вуліцы 1-га Мая (былая вул. 3-га Мая, хм, бачна, што пры перайменаванні з назвамі асабліва не замарочваліся) знаходзіцца цяперашняе адзяленне КДБ Наваградка ў будынку 1920-х гадоў:
46. Магчыма, раней гэта быў жылы дом якога-небудзь высокапастаўленнага польскага чыноўніка:
47. Ніжэй па той жа вуліцы 1-га Мая знаходзіцца жылы корпус манастыра Назарэцянак:
48. Будынак пачатку 1930-х гадоў:
49. З замкавай гары бачны яшчэ адзін цікавы па выгляду яўна міжваенны будынак:
50. Безумоўна, я захацеў падыйсці да яго бліжэй і не прагадаў - бо пабудова аказалася вельмі атмасфернай:
51. Размяшчецца будынак на Мінскай вуліцы (былая Карэліцкая вуліца) сярод іншых пабудоў 1920-х, 1930-х гадоў:
52. Аказваецца, у гэтым будынку раней размяшчаўся ваяводскі суд:
53. Пабудовы побач, так сама мелі нейкае дачыненне да судовай адміністрацыі. Левы будынак:
54. Будынак справа:
55. У цэнтры капазіцыі - помнік маладому Леніну. Падазраю, што ён тут з'явіўся пазней:)
56. Фота спецыяльна для
tam_erm і яе "Займальнай Ленініяны":
57. Не здарма Ленін такі малады - цяпер у будынку былога суда размяшчаецца школа:
58. Змрочны дваровы фасад:
59. Акрамя таго на вул.Мінскай насупраць гары Міндоўга я заўважыў такі драўляны міжваенны домік:
60. Сёння тут знаходзіцца адзяленне наваградскага ДТСААФ:
61. З неўвайшоўшага ў агляд, хачу яшчэ прыгадаць будынак дзіцячага садка, што знаходзіцца недалёка ад наваградскай мячэці. Падобна што будынак гэты міжваенны:
Дзякуй за ўвагу!