1. Паціху працягваю пошукі міжваеннай архітэктуры на захадзе Беларусі і Наваградак у гэтым плане выглядае вельмі прывабна. У часы Другой Рэчы Паспалітай Наваградак быў цэнтрам ваяводства, лічы што сучаснай вобласці, і таму ў горадзе даволі шмат пабудоў таго перыяду. У першай часцы фотасправаздачы пойдзе гаворка пра наваградскую "урадавую калонію" (квартал пабудаваны ўладамі для працаўнікоў польскай адміністрацыі), былы будынак наваградскай станцыі вузкакалейнай чыгункі і пра пабудовы вакол гэтага месца. Паехалі!
2. Калі прыязджаеш у Наваградак на аўтобусе (а гэта на жаль цяпер адзіны міжгародні транспарт у горадзе, пра вузкакалейку даўно ўсе забылі) то трапляеш у самы цэнтр міжваеннай "урадавай калоніі" - комплекса з цікавых драўляных дамкоў з калонамі 1920-х гадоў пабудовы, што атачаюць пляцоўку наваградскага аўтавакзала:
3. Сам аўтавакзал складаецца з двух будынкаў: справа пабудова савецкага часу, а злева - той самы былы вузкакалейны вакзал:
4. Будынак узведзены ў стылі характэрным для чыгуначных станцыйных будынкаў Польскай Рэспублікі канца 1920-х (падрабязней пра чыгуначныя станцыі таго часу, што захаваліся на тэрыторыі Заходняй Беларусі можна глянуць
тут і
тут):
5. Будынак з боку гарадскога фасада (з адваротнага боку былі пасадачныя платформы):
6А. Від на станцыю на здымку 1930-х гадоў са збораў
artem_ablozhei:
фота з паста
Наваградак. Сёння і ўчора ч.2
UPD. 6Б. Від на наваградскую станцыю з боку платформ, на заднем плане бачна будоўля падаковай палаты ("izba skarbowa" па польску) пра якую будзе ніжэй:
За фота дзякуй
victogan.
7. Цяпер пра саму "урадавую калонію". Да 1925 года працы па яе ўзвядзенню былі практычна завершаныя. Кіраваў работамі архітэктар Вільгельм Хэннэберг (Wilhelm Henneberg). Калонія на нямецкім аэрафотаздымку 1944 года (у лепшай якасці, на жаль, няма):
8. Тое ж месца на сучасных гуглмапах (
спасылка на мапу):
9. Як бачна ў "калоніі" былі будынкі двух тыпаў. Першы тып - дом на адну сям'ю Тыпу ІІ G (Typ II G) архітэктар Вільгельм Хэннэберг (Wilhelm Henneberg):
10. Сучасны выгляд:
11. Такіх дамоў першапачаткова было чатыры, да нашага часу захавалася тры. Частка "урадавай калоніі" на здымку 1925 года - бачны ўсе дамкі аднасямейнага тыпу:
12. Прыкладна такі ж від цяпер:
13. Усе тры захаваўшыхся дома аднесены да цяперашняй вул.Савецкай, якая ідзе перпендыкулярна лініі дамкоў. Як бачна на схеме да 11-га здымка, на тэрыторыі калоніі планавалася свая трасіроўка вуліц.
14. Усе дамкі маюць шыльды "гістарычнай каштоўнасці":
15.
16.
17. Від з двара:
18. Інтэр'ер на старым фотаздымку:
19. Утульная і самабытная вулачка - яскравы абразчык "закапанскага" стылю ў Беларусі:
20. Другі тып дамоў ва "урадавай калоніі" - гэта дамы на две сям'і тыпу Х (Typ H) архітэктара Ежы Мюллера (Jerzy Müller):
21. Сучасны від - у гэтым доме цяпер толькі крамы:
22. Дом на малюнку 1920-х:
23. Сучасны ракурс:
24. Такіх дамоў у калоніі было як мінімум чатыры штукі (бачна на аэрафотаздымку 1944 года). На фота 1925 года іх яшчэ толькі тры:
25. Да нашага часу захавалася два дома. У адным з іх цяпер размяшчаецца кавярня, дзе мы абедалі падчас падарожжа:
26. Другі размяшчаецца перпендыкулярна да кавярні, здымкі яго былі вышэй, дадам толькі яшчэ адзін здымак з відам на дваровы фасад:
27. У
michal_on я знайшоў яшчэ адзін здымак з наваградскай "урадавай калоніі", зроблены з завулка паміж двума двухсямейнымі дамамі (той што злева да нашага часу не захаваўся):
фота з паста
Ян Булгак. айчынная фатаграфія. part 1.
28. У далечыні на здымку ўзвышаецца вялікі цагляны жылы дом 1927 года пабудовы - ён захаваўся да нашага часу:
29. Будынак выглядае цудоўна - бачна што нядаўна праходзіў рамонт, прычым даволі якасны, без "тэрмашубы" і пластыкавых вокнаў, як у нас любяць:
30. Па мойму, гэта даволі ўдалы абразчык аднаўлення міжваеннай архітэктуры "польскага часу" у Беларусі:
31. Дэталі:
32. Побач з пышным домам канца 1920-х гадоў знаходзіцца больш просты будынак таго ж перыяду - цяпер тут размяшчаецца корпус Наваградскага аграрнага каледжа, што было раней я не ведаю:
33. Пры рамонце гэтага дома без "тэрмашубы" пэўна не абыйшлося:
34. Вакол былой "урадавай калоніі" ёсць і больш простыя цагляныя дамкі, па іх выгляду цяжка сказаць, пабудываныя яны ў міжваенны час, ці да рэвалюцыі:
35.
36. На вуліцы Міцкевіча, што знаходзіцца на паўночна-заходнім баку "урадавай калоніі", ёсць дакладна міжваенны будынак - былое адзяленне Банка Польскага (Bank Polski) адзяленне падатковай палаты (izba skarbowa) ў ваяводзскім Наваградку:
37. Будынак 1920-х гадоў засвяціўся на здымку з калекцыі
michal_on:
фота з паста
Ян Булгак. айчынная фатаграфія. part 1.
38. Цяпер тут размяшчаецца гімназія №2 г.Наваградка. Від на дваровы фасад будынка:
+
39.
40. За будынкам цяперашняй гімназіі пачынаецца Чырвонаармейская вуліца, на якой таксама хапае міжваеннай зубудовы, у тым ліку некалькі драўляных дамоў, напрыклад, такі:
41. Яшчэ нядаўна ён выглядаў так:
Фота
artem_ablozhei.
42. А ў 1940-я так:
Фота
artem_ablozhei з паста
Наваградак. Сёння і ўчора ч.3. 43. Сёння домік трохі прывялі да ладу, але без багамерзкага сайдынгу не абышлося:(
44. Побач жылы дом на две сям'і з калонамі:)
45. Грунтоўны спуск да вуліцы, якім цяпер амаль ніхто не карыстаецца:
46. Насупраць больш занядбаны дамок таго ж часу:
47. Побач з ім цагляны жылы шматкватэрнік у стылі функцыяналізму:
48. Зрэшты, у пашпарце жылога дома годам пабудовы пазначаны 1940. Магчыма, дом пачыналі будаваць "пры паляках" а дабудоўвалі ўжо пры новай уладзе:
49. На 3-м завулку Валчэцкага, што адыходзіць ад вул.Чырвонаармейскай, я заўважыў такі жылы дом, які уродзе як можна разгледець на аэрафотаздымку 1944 года:
50. Магчыма ён міжваенны, а можа і больш ранняга перыяду:
Працяг будзе:)