1. У суботу разам з тураператарам "Днішчатур" (
цяпер толькі ў ВК) наведалі Баранавічы, ў якіх раней я бываў толькі праездам. У кароткіх перабежках паміж заброшкамі і днішчабарамі мне ўдалося, ня гледзячы ні на што, сфатаграфаваць некалькі "міжваенных" дамкоў:
2. Адно з месцаў нашай культурнай праграммы - бар з мілагучнай назвай "Мясны мір" - знаходзілася недалёка ад, бадай, самага вядомага міжваеннага будынкаў Баранавічаў - былога адзялення Банка Польскага:
3. Банк пабудаваны ў 1928 годзе паводле праекта архітэктара Станіслава Філасевіча (аrch. Stanislaw Filasiewicz):
фота 1930-х гадоў з сайта
1871.by.
4. Пра іншыя адзяленні гэтай міжваеннай установы можна пачытаць у суполцы па тэгу
bank polski:
фота з паста
Аддзяленні Банку Польскага (Bank Polski) на "крэсах усходніх": Брэст, Баранавічы, Пінск, Луцк.
5. Дом у стылі функцыяналізма на перакрыжаванні вуліцы Савецкай і бульвара Штокераў:
6. Пажарная каланча 1930-х гадоў недалёка ад чыгуначнай станцыі "Баранавічы-Палесскія":