1. Нядаўна дзякуючы ФБ (хоць нейкая ад яго карысць) даведаўся пра існаванне ў Гродна яшчэ аднаго ўрадавага квартала, пабудаванага ў 1920-я гады, як сцвярджаецца, для афіцэраў Войска Польскага:
Афіцэрская калонія размяшчаецца ў раёне вуліцы Свярдлова, недалёка ад лініі чыгункі. Цікава, што падчас вясновага падарожжа ў Гродна я быў літаральна ў некалькіх кроках ад гэтага месца і калі б ведаў пра яго, то абавязкова туды завітаў бы. Але не ведаў, і цяпер давядзецца абыходзіцца здымкамі, зробленымі з дапамогай яндэкс-панарам. Зрэшты, у наступны раз, калі паеду ў Гродна - гэты квартал ужо не абыйду стараной.
2. Калонія на аэрафотаздымках часоў вайны (амаль схавана аблокамі) і на сучаснай гугл-мапе (вялікі памер па кліку на малюнак):
3. Усяго ў калоніі захавалася недзе 5-6 дамоў пабудаваных у стылі характэрным для архітэктуры 1920-х гадоў міжваеннай Польшчы. Вось, напрыклад, дом за нумарам 4А па вул.Свярдлова (ён жа на першым здымку):
4. Тыповая забудова таго часу вельмі падобная на аналагічныя прыклады з урадавых калоній
Брэста,
Нясвіжа і інш. На здымку дом 6Б:
5. Гэты ж будынак з іншага ракурса:
6. Дом 8:
7. Акрамя таго, дамы такога тыпу вельмі падобныя на будынак былога рачнога вакзала ў тым жа Гродна. Яго я засняў на нармальны фоцік для паста
"Крэсовая" архітэктура Гродна #3: цэнтр і наваколлі:
8. Таксама на тэрыторыі былой афіцэрскай калоніі ёсць некалькі шматкватэрных дамоў, але, на жаль, нармальных здымкаў іх няма. Адзін з дамоў за нумарам 4Б схаваны лістотай:
9. А гэты будынак таксама бачны на аэрафотаздымку часоў вайны, але магчыма ён увогуле дарэвалюцыйны:
10. Як і той, што побач з ім і побач са знакамітымі гродзенскімі вадацяжнымі вежамі "Касяй" і "Басяй":)
11. Гэты ж будынак з боку праезжай часткі вуліцы Свярдлова:
12. Апроч таго, недалёка ад калоніі абнаружыўся яшчэ адзін характэрны міжваенныдомік на вул. Парыжскай Камуны 5. Магчыма, ён таксама меў дачыненне да ўрадавага квартала: