Выхад: 8 порцый
700 г свежай трускаўкі,
1/4 шклянкі цукру для трускаўкі,
1/3 шклянкі цукру для тэсту,
1 ст. лыжка цукру для выпечкі,
2 1/2 шклянкі мукі,
115 г халоднага несалёнага сметанковага масла, нарэзанага на маленькія кавалачкі,
2 1/2 ч. лыжкі пекарского парашка,
1 ч. лыжка солі,
1 шклянка малака,
1 шклянка густых вяршкоў,
1-2 ст. лыжкі цукру для вяршкоў.
Загадзя разагрэць духоўку да тэмпературы 220°С. Падсаладзіць трускаўкі: выдаліць пладаножкі і нарэзаць на чвэртачкі; змяшаць у невялікай місцы з 1/4 шклянкі цукру. Пакінуць да ўтварэння сіропу, перыядычна памешваючы, не менш, чым на 20 хвілін.
У рабочай чашы кухоннага камбайна змяшаць муку, сметанковае масла, 1/3 шклянкі цукру, пякарскі парашок і соль да ўтварэння буйной крошкі. Уліць малако; замясіць цеста.
Выкласці цеста на злёгку прысыпанную мукой рабочую паверхню; рукамі, абсыпанымі мукой, акуратна расцягнуць цеста ў прамавугольнікавы пласт (20 х 10 см).
Прысыпаць вялікі нож мукой; разрэзаць цеста на 8 квадратаў. Перакласці на бляху; пасыпаць 1 ст. лыжкай цукру. Выпякаць ў духоўцы да залацістага колеру на працягу 25-30 хвілін; астудзіць на блясе.
У глыбокай місцы ўзбіць 1 шклянку густых вяршкоў да ўтварэння мяккай пены. Пасыпаць вяршкі 1-2 ст. лыжкамі цукру; зноў ўзбіць, пакуль мяккая пена не вернецца.
Пры
падачы разрэзаць бісквіты падоўжна на 2 роўныя часткі; выкласці на кожную
частку пласт трускавак і ўзбітых вяршкоў.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.