Трускаўкі з мятнымі вяршкамі

Jun 08, 2011 20:40

 

Выхад: 4 порцыі

1/4 шклянкі цукру,

2 шклянкі свежага лісця мяты, буйна  нарэзанай,

1 шклянка густых вяршкоў,

2 шклянкі трускавак, вычышчаных ад  пладаножек і тонка нарэзаных,

галінкі мяты для ўпрыгожвання.

Падрыхтоўка сіропу: у невялікім рондалі на ўмераным агні цукар, мяту і 2 ст.  лыжкі вады давесці да кіпення. Зняць з агню; настаяць 15 хвілін. Працадзіць  праз дробнае сіта ў мерную шклянку. Адкінуць жмых. Астудзіць (атрымаецца каля  1/4 шклянкі).

Тым часам, у вялікай  місцы ўзбіць вяршкі да моцнай пены. Акуратна змяшаць з 1/4 шклянкі мятнага  сіропу; пры неабходнасці, паўторна ўзбіць вяршкі да моцнай пены.

Пачынаючы з трускавак,  выкласці па чарзе пласты трускавак і вяршкоў у чатыры крэманкі. Зверху кожную ўпрыгожыць галінкай мяты.

© Святлана Калтовіч, 2011 г.



мята, трускаўкі, дэсерт, вяршкі

Previous post Next post
Up