Мінестроне

Jul 11, 2011 20:43

 Мінестроне (італ. minestrone) - італьянскі суп з сязоннай агародніны, часам з даданнем пасты або рысу.

Варыянтаў мінестроне ў Італіі бясконцае мноства. Можна варыць на вадзе, можна на агароднінным або мясным булёне (як правіла, гэта булён з салёнай свініны). Гародніна можа быць любой - хіба што акрамя буракоў. Тут дзейнічае правіла сязоннасці: у суп кладзецца толькі тое, што можна купіць на мясцовым рынку. У агароднінных крамах Італіі прадаюцца наборы для мінестроне, часцей за ўсё гэта морква, савойская капуста, салера, свежая фасоля, мангольд, часам бульба.

Гаспадыні дадаюць да гэтага набору усё, што ёсць у доме. Як правіла, гародніна рэжацца, варыцца да гатовасці, затым палова яе здрабнеецца ў блэндэры да стану пюрэ, якое дадаецца зваротна ў суп. Некаторая гародніна - лук, часнок, памідоры папярэдне абсмажваюцца на аліўкавым алеі або беконе. Да рэгіянальных асаблівасцяў супу ставіцца выбар бабовых. У рэстаранах італьянцы вызначаюць, адкуль кухар - з Мілана, Генуі, або Неапаля па тым, што дададзена ў мінестроне: фасоля, гарох, бабы або сачавіца. Варыць суп трэба з невялікай колькасцю вады ці булёну - практычна не варыць, а тушыць як мінімум 2-3 гадзіны.

Для сытнасці часам дадаюць звараную да напаловы пасту або рыс. У самым канцы прыгатавання кладуць рэзкія травы - базілік, мацярдушку, чабор, кроп. Асабліва духмяны мінестроне атрымліваецца з толькі што працёртай ў ступцы падліўкай песта, але гэта таксама неабавязкова. Без чаго італьянскі мінестроне цалкам не можа абыйсціся - дык гэта добры аліўкавы алей і цёрты пармезан.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.



артыкул

Previous post Next post
Up