Дзіп з тунцом і грэмолатой

Jul 16, 2012 17:30

Выхад: 6-8 порцый

Інгрэдыенты:

200 г кансерваванага тунца ў алеі, злітага,
2 ст. лыжкі аліўкавага алею,
3 ст. лыжкі свежага цытрынавага соку (з 2 маленькіх цытрын),
3/4 шклянкі сечанай цыбулі,
3/4 шклянкі нарэзанай свежай пятрушкі,
1 ч. лыжка здробненага часнаку,
1 ст. лыжка каперсаў, прамытых і асушаных,
1/2 ч. лыжкі буйнай солі,
1/8 ч. лыжкі свежамолатага чорнага перцу,
свежанарэзанная гародніна ці крэкеры для падачы.

Пакласці тунец у блэндэр ці кухонны камбайн і здрабніць. Паменшыць хуткасць на нізкую і дадаць аліўкавы алей, цытрынавы сок, цыбулю, пятрушку, часнок, каперсы, соль і перац, па адным за раз, пакуль яны цалкам не перамяшаюцца і сумесь не стане аднастайнай. Пакласці ў маленькую міску і падаваць са свежай гароднінай ці крэкерамі у якасці гарніру.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.



каперсы, зеляніна, тунец

Previous post Next post
Up