Фарфале з тунцом і грэмолатой

Jul 16, 2012 17:24


Выхад: 4 порцыі

320 г пасты фарфале,
2 ст. лыжкі аліўкавага алею,
4 шклянкі лісця пятрушкі,
цэдра і сок 2 цытрын,
1 зубчык часнаку, дробна сечаны,
375 г кансерваванага тунца ў алеі, злітага, алей захаваны,
2 ст. лыжкі салёных каперсаў, прамытых і асушаных.

Адварыць пасту ў вялікім сатэйніку з кіпячай падсоленай вадой да "аль дэнтэ" на працягу 10 хвілін. Зліць ваду і вярнуць пасту ў сатэйнік. Апырскаць паловай аліўкавага алею і перамяшаць акуратна.
Тым часам, выкарыстоўваючы кухонны камбайн, здрабніць пятрушку, цэдру цытрыны, часнок і захаванае масла тунца. Адкласці ў бок.
Разагрэць пакінуты аліўкавы алей ў патэльні на ўмераным агні і абсмажыць каперсы да залацістага колеру на працягу 2 хвілін. З дапамогай шумоўкі перакласці каперсы на талерку, засланую папяровым ручніком. Захаваць масла з патэльні.
Дадаць сумесь з пятрушкі, сок цытрыны, раскрышаны тунец і масла ад каперсаў у пасту, пасаліць і паперчыць, перамяшаць акуратна. Раскідаць смажаныя каперсы і падаваць.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.



каперсы, паста, зеляніна, тунец

Previous post Next post
Up