Карпаччо з хурмы з салатам з фенхеля

Jan 25, 2012 23:12



Выхад: 4 порцыі
3 хурмы,
1 цыбуліна фенхеля (некалькі пёрыстага лісця фенхеля адкласці для ўпрыгожвання), 
4 радыскі,
1/4 маленькай чырвонай цыбуліны, вычышчанай,
2 ст. лыжкі аліўкавага алею,
1 ст. лыжка белага віннага воцату,
1/2 ч. лыжкі марской солі,
2 ст. лыжкі абсмаленых семечак гарбуза.
Нарэзаць хурму на кружочкі таўшчынёй каля 1 мм. 
Тонка нарэзаць фенхель, радыску і цыбулю і пакласці іх у маленькую  міску. Заправіць аліўкавым алеем і вінным воцатам; пасаліць. Перамяшаць.
Раскласці хурму ў круг па 7 лустачак на кожнай талерцы. Зверху ў сярэдзіне кожнага круга выкласці па 1/4 салата з фенхеля.  Упрыгожыць некалькімі пёрыстымі лісцямі фенхеля, пасыпаць семечкамі гарбуза і падаваць.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.



фенхель, семечкі гарбуза, хурма, салат, цыбуля, воцат вінны

Previous post Next post
Up