Сэндвічы з прашута, грушай і блакітным сырам

Jan 22, 2012 18:52



Выхад: 4 порцыі (па 1 сэндвічу)
8 лустачак хлеба,
1 ст. лыжка сметанковага масла, размякчанага,
3 шклянкі рукалы,
1 невялікая цыбуліна, тонка нарэзаная,
1 ст. лыжка аліўкавага алею,
2 ч. лыжкі чырвонага віннага воцату,
1/8 ч. лыжкі свежамолатага чорнага перцу,
60 г тонка нарэзанага прашута,
1 груша, без асяродку і тонка нарэзаная,
60 г блакітнага сыра, нарэзанага.
Папярэдне разагрэць духоўку да тэмпературы 180°C.
Раскласці хлеб у адзін слой на блясе, абсмажыць 3 хвіліны. Перавярнуць лустачкі хлеба, вышмараваць раўнамерна сметанковым маслам. Абсмажыць яшчэ 2 хвіліны.
Змяшаць рукалу і цыбулю ў невялікай місцы. Апырскаць сумесь аліўкавым алеем і вінным воцатам; паперчыць. Перамяшаць. Падзяліць сумесь раўнамерна сярод 4 лустачак хлеба з бокам, вышмараваным сметанковым маслам, угару; зверху пакласці прашута. Падзяліць лустачкі грушы і блакітны сыр раўнамерна сярод сэндвічаў; зверху кожнага сэндвіча пакласці па 1 лустачцы хлеба з бокам, вышмараваным сметанковым маслам, уніз.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.



спецыі, сыр, зеляніна, хлеб, прашута, сэндвічы, грушы, цыбуля, воцат вінны

Previous post Next post
Up