Брускета з сырам, яблыкамі і мёдам

Jan 18, 2012 23:42





Выхад: 36 порцый
425 г сыру рыкота,
170 г сыру гарганзола, раскрышанага,
1/2 ч. лыжкі нарэзанага свежага чабора або 1/4 ч. лыжкі сушанага чабора,
1/4 ч. лыжкі нарэзанага свежага размарына або 1/8 ч. лыжкі сушанага размарына,
1 ст. лыжка мёда,
36 абсмаленых лустачак багета,
лустачкі яблыкаў,
свежы чабор,
абсмаленыя грэцкія арэхі,
мёд.
Пакласці сыр рыкота ў вялікую міску. Узбіць электрычным міксерам на сярэдняй хуткасці на працягу 2 хвілін. Змяшаць з сырам гарганзола, чаборам і размарынам. Злучыць з мёдам. Выкласці сумесь у сервіравальную міску. Накрыць і астудзіць ад 1 да 24 гадзін. Падзяліць сумесь на 36 порцый.
Пры падачы выкласці на лустачкі багета і зверху пакласці лустачкі яблыкаў, свежы чабор і грэцкія арэхі. Апырскаць мёдам.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.



закуска, багет, яблыкі, сыр, зеляніна, мёд, арэхі

Previous post Next post
Up