КРЭССМАНН/Kressmann

Oct 02, 2011 23:25

Крэссманн (Kressmann) - адзін з найбуйных вінагандлёвых дамоў Францыі, які існуе з XIX стагоддзя. Сёння Дом "Крэссманн" вядомы ва ўсім свеце як вытворца вінаў пад уласнай маркай, а таксама як негацыянт шэрагу вядомых замкаў Бардо.

Вядомы вінароб Эдуард Крэссманн заснаваў ўласны Дом ў Бардо ў 1871 годзе. Сёння яго нашчадкі паспяхова развіваюць сямейны бізнэс. У наш час "Крэссманн" кіруе некалькімі вінаробнымі замкамі ў Бардо, шматлікія з іх знаходзяцца ва ўласнасці Дома, сярод іх, напрыклад, легендарнае Chateau Latour Martillac у рэгіёне Пэссак-Леонян.

Дом таксама вырабляе віна пад уласнай гандлёвай маркай.

Віны "Крэссманн" прадстаўлены як у Францыі, так і ў больш, чым васьмідзесяці краінах свету. Усе ўзоры, прадстаўленыя ў калекцыі Крэссманн, адрозніваюцца нязменнай сталасцю якасці і смакавымі асаблівасцямі, характэрнымі для кожнага наймення.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.



віно, артыкул

Previous post Next post
Up