Усіх хрысьціянаў-каталікоў - з Вялікім чацьвяргом і надыходам Вялікодных дзён! --- Усіх юдэяў - з надыходам сьвята Пурым! --- Усіх - з астранамічнай вясной! --- Усіx ЖыДзёньнікаўцаў - з Днём байкоту LJ! --- А на лецішчы кветкі зьявіліся...
Ад самага ранку вецер ніяк не мог нагуляцца з хмарамі, ганяў іх па ўсім небе ад краю да краю, аж пакуль не разьвіднелася паміж аблокамі сонца. Старыя камяніцы сонна падстаўлялі дахоўку пад першыя вясновыя промні, грэліся. Касьцёлы і цэрквы таксама цягнуліся крыжамі вышэй, бліжэй да неба, да цёплага сонейка. Места жыло сваім ціхім штодзённым жыцьцём
( Read more... )
Учора непагадзь папсавала пляны шматлікім шлюбным картэжам і, каб не поўзаць пад сьнегам ды па вадзе, яны ламануліся ў гандлёвы цэнтар "Сталіца", што на Плошчы Незалежнасьці (у які я заскочыў па справах па дарозе на вакзал). Ад колькасьці вечаровых строяў ажно стракатала ў вачах, а маладыя трапляліся на кожным кроку, яны здымаліся на відэа, хадзілі
( Read more... )