пасьля сустрэчы

Oct 15, 2010 07:27

Пасьля ўчорашняй сустрэчы зь Някляевым у ЭГУ пачуў, праходзячы праз кулуары, “его программы то я так и не услышал”... Дзіўна чуць і чытаць абстрактна-паліталягічныя камэнтары да беларускай сытуацыі як да “нармальнай”, быццам тут можа быць нейкая барацьба праграм. Тут -- барацьба мэнталітэтаў, прыродаў, харызмаў. Каму прыйдзе ў галаву пытацца ( Read more... )

Leave a comment

Comments 12

chareuski October 15 2010, 08:50:41 UTC
трапна пацэліў!!!

Reply

ivansaj October 15 2010, 10:08:37 UTC
Мне патрапіліся вершы студэнтаў ЭГУ. Спрабаваў крытыкаваць, адказ быў -- у нас няма філялёгіі. А філялёгія сярод гуманітарных навук адказвае за выхаваньне густу. І гуманітарная адукацыя без філялёгіі -- адукацыя бяз густу.

Reply

chareuski October 15 2010, 12:59:53 UTC
змагаемся, як можам... У іх ёсьць курс нашае мовы, чытае Надзея Шакун, ёсьц акадэмічнае чытаньне, вучаць па 2-3 замежныя, літоўскую, спэцтэрміналёгію на розных мовах... Урэшце, у іх амаль усе дысцыпліны гуманітарныя. Я думаю, канкрэтна тут праблема ў жаданьні таго, хто вучыцца. Мне некаторыя пішуць заданьні па-расейску -- поўны завал, у сэнсе пісьменнасьці...

Reply

antanian November 2 2010, 11:14:18 UTC
Сярожа,
філялёгія і "курс нашае мовы" -- гэта розныя рэчы.

Ну ціпа як "графіка" і "малюнак праз куплены ў лабазе трафарэт". Разумееш?

Reply


miram October 15 2010, 09:33:22 UTC
Наколькі я памятаю, гістарычна філалогія ўзьнікла пасьля і дзеля патрэбаў "барацьбы словаў". І то праўда, чым яна будзе сабе месца адваёўваць -- гранатамётамі?

Reply

ivansaj October 15 2010, 10:12:21 UTC
Слова - страшная зброя. Калі ўмеючы.

Reply


alesarkush October 15 2010, 12:27:15 UTC
Дык а як увогуле выгядаў Някляеў? Мае сьмеласьць увайсьці ў клетку...

Reply

ivansaj October 15 2010, 12:42:55 UTC
У тым і рэч. Я засумняваўся, што іншыя маюць.

Reply


Leave a comment

Up