пасьля сустрэчы

Oct 15, 2010 07:27

Пасьля ўчорашняй сустрэчы зь Някляевым у ЭГУ пачуў, праходзячы праз кулуары, “его программы то я так и не услышал”... Дзіўна чуць і чытаць абстрактна-паліталягічныя камэнтары да беларускай сытуацыі як да “нармальнай”, быццам тут можа быць нейкая барацьба праграм. Тут -- барацьба мэнталітэтаў, прыродаў, харызмаў. Каму прыйдзе ў галаву пытацца ( Read more... )

Leave a comment

chareuski October 15 2010, 08:50:41 UTC
трапна пацэліў!!!

Reply

ivansaj October 15 2010, 10:08:37 UTC
Мне патрапіліся вершы студэнтаў ЭГУ. Спрабаваў крытыкаваць, адказ быў -- у нас няма філялёгіі. А філялёгія сярод гуманітарных навук адказвае за выхаваньне густу. І гуманітарная адукацыя без філялёгіі -- адукацыя бяз густу.

Reply

chareuski October 15 2010, 12:59:53 UTC
змагаемся, як можам... У іх ёсьць курс нашае мовы, чытае Надзея Шакун, ёсьц акадэмічнае чытаньне, вучаць па 2-3 замежныя, літоўскую, спэцтэрміналёгію на розных мовах... Урэшце, у іх амаль усе дысцыпліны гуманітарныя. Я думаю, канкрэтна тут праблема ў жаданьні таго, хто вучыцца. Мне некаторыя пішуць заданьні па-расейску -- поўны завал, у сэнсе пісьменнасьці...

Reply

antanian November 2 2010, 11:14:18 UTC
Сярожа,
філялёгія і "курс нашае мовы" -- гэта розныя рэчы.

Ну ціпа як "графіка" і "малюнак праз куплены ў лабазе трафарэт". Разумееш?

Reply

chareuski November 2 2010, 14:32:10 UTC
:) разумею, таму й не супрацьпастаўляю. Але, як на маю думку, калі ёсьць хэнць, то каб стаць літаратарам неабавязкова прайсьці скрозь філфак) Пра што гісторыя нашае літаратуры яскрава сьведчыць. Праўда ж?

Reply

antanian November 2 2010, 22:06:22 UTC
А навошта станавіцца літаратарам? Каб дасягнуць ўсяго, чаго дасягнуў у жыцьці муляр Галубовіч?

Я пра іншае. Гісторыя літаратуры -- гэта гісторыя ідэяў і густаў. Лінгвістыка займаецца тым, што вывучае, якім чынам у нас атрымліваецца разумець сказанае. І якім чынам мысьленьне падвязана пад маўленьне. А чым займаюцца хвілязофы -- ня ўсім паняць. Капіш?

Reply

chareuski November 3 2010, 04:57:02 UTC
Verstehen! Буду цяпер ведаць)
А Галубовіча не чапай! У Клецку штонумар у раёнцы паласа -- ягоная!

Reply

antanian November 3 2010, 10:33:04 UTC
Бедныя клецкія пейзане. За што іх так?

Паласа -- прыкмета цёмнага бескультур'я. Бо літаратуракультурафізкультура -- гэта ў першую чаргу адбор.

У нармальнага клясіка -- калёначка ў роднай раёнцы. У графамана -- паласа.

Reply


Leave a comment

Up