hadzinski
Mar 02, 2014 20:57
верш на вясну.
насоўвацца чоўнамі -
адзін па адным
бы рукой у галаву,
і па ўсёй даўжыні
валасоў перасоўвацца,
спатыкацца аб бераг
ля ейных вачэй.
на вясну веславую
шмат вадкасьцяў
прагнецца,
каб даплыць з валасоў
куды-небудзь
ніжэй.
па цячэньні з чаўном
я адкідваю якар.
чытальнае