верш на вясну. насоўвацца чоўнамі - адзін па адным бы рукой у галаву, і па ўсёй даўжыні валасоў перасоўвацца, спатыкацца аб бераг ля ейных вачэй. на вясну веславую шмат вадкасьцяў прагнецца, каб даплыць з валасоў куды-небудзь ніжэй. па цячэньні з чаўном я адкідваю якар.
памкненьне летніх амбіцый ляціць, выкручвае траекторыі да апошняй ці юнай вікторыі: не фарматы не паўнагадовых. расьцелена ўночы на шчылінах покрыва блізкіх сустрэчаў да дзікасьці лёгкія рэчы у шчыліны тыя прасьлізгваюць. і ўжо з галавою амбіцыі пакрытыя покрывам гвалту у летнім сэзоне фальтстартаў. сьвярбіць бессаромна думка.