Dec 18, 2012 21:35
Так мала вачэй глядзелі з адхлані
дзясятак глыткоў таму мая пані
адважна гучала
перад тым як заснуць.
А ў нашай актавай залі
халодна, наросхрыст, пахаджваю,
мой улюбёны пах ладану
ніяк не разбавіць у ветры:
у гэтым акце ты перамагла.
Заснула, засунула ў
шэра-глыбокае сябе і сыйшла.
Мая пані тры ночы
сядзіць у адхлані,
мне чакаць на цябе
праз дзясятак глыткоў
чытальнае