на суседняй

Mar 25, 2012 23:00

на суседняй з маёй, тваёй вуліцы,
абяцалі суседні прысуд,
сябры з майго ерусаліму
крычалі як загадзя
павяло. сябе элітнае грамадзтва.
агульным сьпевам:
укрыжуй яго.
на суседняй вуліцы ад мяне,
каб вядома, але каб ня пахла.
маіх мараў сто грамаў,
і не запіваць.
мая вуліца ў скрыжаваньнях.
перад заўтрашнім сном
адзін гіпер юдэй
паспрабуе паўстаць пасьля сьмерці.
на суседняй з маёй, забіваюць людзей.
укрыжуй яго стрэлам уночы.

чытальнае

Previous post Next post
Up