Жахі аду

Nov 13, 2014 14:42

Калі я глядзела ГЭТА, ужо пасьля 4-га здымку я стала шкадаваць, што не гляджу фільмаў жахаў і таму мая псыхіка не гатовая для прагляду ТАКОГА. Аднак хутка я зразумела, што тым фільмам далёка да сапраўдных жахаў, бо што тыя фільмы? Гэта прыдумка, якая ня мае нічога агульнага з рэальным жыцьцём, і эмоцыі, што ўзьнікаюць падчас прагляду фільмаў, ( Read more... )

share не маё, Россия, Умом Россию не понять

Leave a comment

Comments 28

aurochset November 13 2014, 13:24:38 UTC
На жаль і ў Менскіх шпіталях некаторыя душавыя й суточкі не ў належным стане, не ў такім, як у Расеі, але тым ня менш...

Reply

galinaeditor November 13 2014, 13:33:29 UTC
Ня ведаю, бог мілаваў.
Ну дык тое ня дзіва, што "некаторыя душавыя й суточкі не ў належным стане", мы ж быццам БРАЦКІЯ НАРОДЫ. Столькі гадоў разам - адбылося ўзаемапранікненьне (машынальна хацелася напісаць - культур, а пра якую культуру тут можна казаць?).

Reply

aurochset November 13 2014, 14:43:01 UTC
Ня ведаю, як пра ўзаемапранікненьне, але я мяркую не стае фінансаваньня на суточкі, у Расеі грошы ідуць на вайну і Крым, у нас - на паліцыю і АМАП, дый яшчэ на што-небудзь.

Reply

galinaeditor November 13 2014, 15:25:13 UTC
Вось! Узаемапранікненьне ў выбары прыярытэаў, у падыходзе да фінансаваньня аховы здароўя. Гэтым дзьвюм дзяржавам не да здароўя людзей і тым больш не да эстэтыкі ўстаноў, у якіх займаюцца лекаваньнем людзей.

Reply


lianina_minsk November 13 2014, 17:26:47 UTC
ўразіла.............................................................................................................

Іхняя ахова неяк насцярождаве..

Reply

galinaeditor November 13 2014, 19:35:44 UTC
А мне ажно дрэнна стала. Не фізычна, не. Але псыхіка мая баязьлівая.

Reply

lianina_minsk November 14 2014, 18:29:56 UTC
Знаемая з Зеленаграду мукалась, калі трэба было дачку выратоўваць. Але там не маглі знайсці, дзе яе прымуць.

Reply

galinaeditor November 15 2014, 07:00:11 UTC
Ай, такое і ў нас здараецца. Маю маму везьлі ў лякарню зь мігалкамі і сырэнаю, праяжджалі на чырвонае сьвятло, бо важная была кожная хвіліна, а ў лякарні спачатку была перасьменка - і амаль цэлую гадзіну нікому з дактароў да нас не было справы, а потым выявілася, што ва ўсёй лякарні ў палатах няма месцаў - толькі на калідорах. Пакуль шукалі, каго б з хворых перавесьці ў калідор (пры мне доктарка абзваніла некалькі аддзяленьняў з просьбай знайсьці месца), прайшла яшчэ гадзіна. Ну а калі маму прывезьлі ў палату, дапамога ёй ужо была непатрэбная. Пераклалі яе на ложак і толькі пасьпелі падключыць прыборы - і ўсё, на маіх вачах (дактары зьбегліся да мамы і не зачынілі дзьверы палаты) сінусоіда на маніторы выпрасталася ў прамую лінію, а рытмічны гук "пі-пі-пі" стаў манатонным "піііііііііііі". Бясплатная мэдыцына.

Reply


lada_aleinik November 13 2014, 19:30:48 UTC
Жах, безумоўна!
Апошнія гады ў мінскіх бальніцах такога бачыць не прыходзілася. Але вось старэйшага сына мне некалі давялося нарадзіць у 5-ай бальніцы. Дык інтэр'еры там былі падобныя... Дасюль уздрыгваю, калі згадваю :(

Reply

galinaeditor November 13 2014, 20:13:52 UTC
Нічога сабе! Я сваіх абоіх дзяцей нараджала ў роддоме №2, на Бельскага, дык там нічога такога ня бачыла. Камфорту асаблівага ня памятаю, але і жахаў такіх не было.
Мне страшна нават думаць пра такія ўмовы.

Reply


думаете в украинских лучше ? kurjos November 21 2014, 08:24:34 UTC
Re: думаете в украинских лучше ? galinaeditor November 21 2014, 10:34:59 UTC
Не знаю, как в украинских, но фотки по указанной ссылке сделаны именно в российских больницах. Бррррр...

Reply


а вот др. сторона kurjos November 21 2014, 08:30:41 UTC
Re: а вот др. сторона galinaeditor November 21 2014, 10:35:43 UTC
Это ужас. Не зря был Майдан, не зря.

Reply

Это вы про какой по счёту майдан ? kurjos November 21 2014, 12:07:34 UTC
Стало лучше ? Коломойские поделить деньгами ? Порошенко пришёл " дружить" с яныком имея в кошеле 700 млн, а свергая его уже1, 6 млр. Нормально так. Пастухи одели новые одёжки, а баран их как ходили стрижеными, так и ходят. Ничего личного.

Reply

Re: Это вы про какой по счёту майдан ? galinaeditor November 21 2014, 16:25:06 UTC
Уж больно вы скорый (или скорая) - вздумали судить о результатах, когда еще идет война.
О каких результатах вообще может идти речь? О результатах судят спустя минимум 3-4 года, а лучше 7-10. Но в данном случае отсчет времени еще и не начинался.

Reply


Leave a comment

Up