Жахі аду

Nov 13, 2014 14:42

Калі я глядзела ГЭТА, ужо пасьля 4-га здымку я стала шкадаваць, што не гляджу фільмаў жахаў і таму мая псыхіка не гатовая для прагляду ТАКОГА. Аднак хутка я зразумела, што тым фільмам далёка да сапраўдных жахаў, бо што тыя фільмы? Гэта прыдумка, якая ня мае нічога агульнага з рэальным жыцьцём, і эмоцыі, што ўзьнікаюць падчас прагляду фільмаў, застаюцца штучнымі. Амэрыканцы ПРЫДУМЛЯЮЦЬ жахі, каб паказытаць нэрвы гледачоў, бо ў рэальным жыцьці гэткіх эмоцый можна ніколі і не спазнаць.

Але расейцам і прыдумляць нічога ня трэба, у іх тых жахаў як у чорта. Ня верыце? Зараз дам спасылку. Толькі дадам спачатку, што глядзець першыя тры часткі ў мяне няма жаданьня (шчыра кажучы, я і чацвёртую частку не змагла праглядзець да канца). А калі хто знойдзецца сьмелы і паглядзіць іх - напішыце пра свае ўражаньні. Цікава ж, як там "у першых сэрыях".

А вось і замяняльнік фільму жахаў - пост Ад русских больниц. Часть 4


share не маё, Россия, Умом Россию не понять

Previous post Next post
Up