Жахі аду

Nov 13, 2014 14:42

Калі я глядзела ГЭТА, ужо пасьля 4-га здымку я стала шкадаваць, што не гляджу фільмаў жахаў і таму мая псыхіка не гатовая для прагляду ТАКОГА. Аднак хутка я зразумела, што тым фільмам далёка да сапраўдных жахаў, бо што тыя фільмы? Гэта прыдумка, якая ня мае нічога агульнага з рэальным жыцьцём, і эмоцыі, што ўзьнікаюць падчас прагляду фільмаў, ( Read more... )

share не маё, Россия, Умом Россию не понять

Leave a comment

lianina_minsk November 13 2014, 17:26:47 UTC
ўразіла.............................................................................................................

Іхняя ахова неяк насцярождаве..

Reply

galinaeditor November 13 2014, 19:35:44 UTC
А мне ажно дрэнна стала. Не фізычна, не. Але псыхіка мая баязьлівая.

Reply

lianina_minsk November 14 2014, 18:29:56 UTC
Знаемая з Зеленаграду мукалась, калі трэба было дачку выратоўваць. Але там не маглі знайсці, дзе яе прымуць.

Reply

galinaeditor November 15 2014, 07:00:11 UTC
Ай, такое і ў нас здараецца. Маю маму везьлі ў лякарню зь мігалкамі і сырэнаю, праяжджалі на чырвонае сьвятло, бо важная была кожная хвіліна, а ў лякарні спачатку была перасьменка - і амаль цэлую гадзіну нікому з дактароў да нас не было справы, а потым выявілася, што ва ўсёй лякарні ў палатах няма месцаў - толькі на калідорах. Пакуль шукалі, каго б з хворых перавесьці ў калідор (пры мне доктарка абзваніла некалькі аддзяленьняў з просьбай знайсьці месца), прайшла яшчэ гадзіна. Ну а калі маму прывезьлі ў палату, дапамога ёй ужо была непатрэбная. Пераклалі яе на ложак і толькі пасьпелі падключыць прыборы - і ўсё, на маіх вачах (дактары зьбегліся да мамы і не зачынілі дзьверы палаты) сінусоіда на маніторы выпрасталася ў прамую лінію, а рытмічны гук "пі-пі-пі" стаў манатонным "піііііііііііі". Бясплатная мэдыцына.

Reply

lianina_minsk November 15 2014, 09:16:08 UTC
Мне вельмі шкада ( ... )

Reply

galinaeditor November 16 2014, 17:34:56 UTC
Калі хірург кажа, што сын амаль дарослы, дык навошта цягнуць зь візытам да флеболага?

Чалавечы фактар можа стацца ў мэдыцыне найгоршым чыньнікам. Аднак ёсьць і сапраўдныя дактары, я ведаю, сутыкалася. І бяда, калі сыходзяцца разам і абыякавасьць дактароў, і адсутнасьць якасных сродкаў для лячэньня. А адсутнасьць месцаў у клініках - гэта ўвогуле за граньню разуменьня, асабліва калі ведаеш, колькі ў нас набудавалі лядовых палацаў - дзе трэба і дзе ня трэба.

Reply

lianina_minsk November 16 2014, 19:08:34 UTC
Таму што флеболаг прымае толькі пасля 18 і яго тупа не запісваюць - пнуць да хірурга... Нават за грошы... Баяцца Мінздрава?.. Шукаю сасудзістага хірурга, але таксама кажуць: ідзіце да флеболага.
Мо так само усе і рассасецца, пакуль вясна прыйдзе?... Кажуць: "што робіцца усе да лепшага прывядзе". Мусіць.

Так, усе правільна кажаш...

Reply

galinaeditor November 16 2014, 19:46:13 UTC
Калі б я хоць трохі разьбіралася ў мэдыцынскх пытаньнях, я мо наважылася б даваць парады - рассасецца ці не. Але ж я ў мэдыцыне як валёнак, таму магу раіць толькі зь песень Высоцкага: "Если вы в своей квартире - лягте на пол, три-четыре! ... Разговаривать не надо, приседайте до упаду, да не будьте мрачными и хмурыми..." Магу прасьпяваць усю песьню, а калі б гэта каму-небудзь дапамагло, тады і некалькі разоў сьпяяла б :))

Reply

lianina_minsk November 16 2014, 20:05:43 UTC
Да я ягоныя вены сама памацала, мо там і не тромбы, бо тады нямела б нешта і мы столькі мазяў уцерлі у іх'.. Мо так выпіраюць...

Reply


Leave a comment

Up