flugilo
May 10, 2014 03:29
Любі вяртацца да пачатку зноўку.
Рабіць памылкі й хадзіць па лязе босым.
Галоўнае - забыцца трэба проста,
Што ты вярнуўся да пачатку зноўку.
І колькі б не было балючых крокаў,
Раптоўна пазбаўляйся перакосу,
Бо ты вярнуўся да пачатку зноўку.
Рабіць памылкі й хадзіць па лязе босым.
•Alter ego•
flugilo
Jul 05, 2013 02:26
Ты абудзіў ува мне надзею,
Даў мне крылы, адабраўшы сэрца.
Як я ўдзячна табе бясконца,
Што абудзіў ува мне надзею.
Ведаеш, ты безумоўна творца...
І я жадаю, каб гэта ты ведаў -
Ты абудзіў ува мне надзею
І даў крылы, адабраўшы сэрца.
•Alter ego•
flugilo
Jun 25, 2013 23:55
Хачу пачуцце на выбух падобнае.
Такое, каб подых спыніўся адразу.
Чуешь, на меньшае я не згодная,
Меньшае стане мне абразай!
•Alter ego•
flugilo
Jun 19, 2013 01:14
Ці магчыма было не закахацца
У цябе, уладар касмічных рытмаў?
У твае халодныя светлыя вочы?
Гэта ўсё мне самой падаецца дзіўным...
Увайшоў у мае думкі нахабна... без сораму...
Цябе выгнаць адтуль - пустыя спробы.
Ты падобны да лекаў у маім становішчы.
Прашу, не ператварайся ў хваробу!
•Alter ego•
flugilo
Apr 09, 2013 02:54
Я прашу, не рабі мне балюча...
Калі ласка, толькі не зараз,
Калі ўсё падаецца дарэмным,
Калі неба закрылі хмары.
Я прашу, не рабі мне балюча,
Калі час пакідае крыўду.
Калі штораз часцей я бачу
Толькі забараняльныя шыльды
Я прашу, калі маешь ты літасць...
Я прашу з дрыготкім маленнем.
Я прашу, не рабі мне балюча.
Гэта стане маім збаўленнем.
•Alter ego•