...

Apr 09, 2013 02:54



Я прашу, не рабі мне балюча...
Калі ласка, толькі не зараз,
Калі ўсё падаецца дарэмным,
Калі неба закрылі хмары.

Я прашу, не рабі мне балюча,
Калі час пакідае крыўду.
Калі штораз часцей я бачу
Толькі забараняльныя шыльды

Я прашу, калі маешь ты літасць...
Я прашу з дрыготкім маленнем.
Я прашу, не рабі мне балюча.
Гэта стане маім збаўленнем.

•Alter ego•

Previous post Next post
Up