Спадабалася :)

Jul 29, 2010 14:21

Адзін бацюшка ўвогуле нічога ня ўмеў. Ня ўмеў адрамантаваць храм, і храм у яго так і стаяў пяць гадоў у рыштаваньнях. Не ўмеў з розумам заняцца кнігагандлем і выбіць кропкі, запусьціць кніжны бізнэс ... У яго не было патрэбных сувязяў, шчодрых спонсараў, дзесяткаў і сотняў адданых прыхаджанаў, не было машыны, мабільніка, кампутара, е-mailа і нават ( Read more... )

Любоў, Незразумелае...

Leave a comment

Comments 9

maksim_l July 29 2010, 12:17:16 UTC
так, неправільны быў, як раней казалі: "поп на небо поглядывает, а по земле пошаривает", - а гэты быў не правільны поп :)

Reply

emieryka July 29 2010, 12:24:22 UTC
Правільны! Харошы поп быў... Сапраўдны бацюшка. І прыхаджанам ягоным пашанцавала.
***
"поп на небо поглядывает, а по земле пошаривает"
Ёсьць і такія. Але няхай зь імі Пан Бог разьбіраецца...

Reply

maksim_l July 29 2010, 12:31:22 UTC
ды жартую

Reply

emieryka July 29 2010, 12:33:01 UTC
Ну тады добра :)

Reply


(The comment has been removed)

emieryka July 29 2010, 12:28:08 UTC
У мяне ж тут не анэкдот напісаны... :(
"калі ты прамаўляў казанні, то людзі спалі"
Мая бабуля казала, шт "хто сьпіць - той ня грэшыць". І наш айцец Пётр так кажа :)

Reply


anonymous July 29 2010, 13:44:40 UTC
Калі не памыляюся, у Рыма-Каталіцкай Царкве яшчэ пастановаю Трыдэнцкага Сабора было асуджана пад анатэмай вучэньне некаторых напрамкаў Рэфармацыі аб магчымасьці заслужыць збаўленьне без уласных „добрых спраў“ ці без „звышдастатковых заслугаў“ іншых (якія мае ўладу „пераразьмяркоўваць“ Касьцёл). У праваслаўных таксама падобнае вучэньне, што, маўляў, сьвятыя ўзьнімаюцца да богасузіраньня ўчынкамі сваімі і г.д., аб гэтым сьпяваецца ў царкоўных песьняпеньнях. Дык можа бацюшка той быў лютэранскі?

Reply

emieryka July 29 2010, 17:27:14 UTC
А Вы ня бачыце тут добрых справаў? Вось гэта сапраўды дзіўна...

Reply

(The comment has been removed)

emieryka July 29 2010, 21:18:35 UTC
Напэўна ў тым, што не адчайваўся, ва ўсім пакладаўся на Пана Бога і быў верным яму даканца.
***
Шчасьлівыя ўбогія духам, бо іх ёсьць Валадарства Нябеснае.
"Гэта тыя, хто не прэтэндуюць на вялікія пасады, не арыентуюцца ў эканамічнай ці палітычнай кан'юнктуры, не засвоілі азбукі know-how, не ўмеюць хлусіць, маніпуляваць і «лавіць момант». Няхітрыя, няспрытныя, памяркоўныя. З пазіцыі Духа Гэтага Свету - няшкодныя, але і некарысныя. У разе патрэбы гэтых «убогіх духам» можна выкарыстаць а пазней здзекліва рагатаць над іхняй наіўнасцю..."
http://john-cupala.livejournal.com/30553.html
***
Але бацюшка з машынай нічым ня горшы за бацюшку безь яе :)

Reply


Leave a comment

Up