Адзін бацюшка ўвогуле нічога ня ўмеў. Ня ўмеў адрамантаваць храм, і храм у яго так і стаяў пяць гадоў у рыштаваньнях. Не ўмеў з розумам заняцца кнігагандлем і выбіць кропкі, запусьціць кніжны бізнэс ... У яго не было патрэбных сувязяў, шчодрых спонсараў, дзесяткаў і сотняў адданых прыхаджанаў, не было машыны, мабільніка, кампутара, е-mailа і нават пэйджэра. У яго не было дару развагі, дару прадбачлівасьці, дару прыгожага богаслужэньня - прамаўляў ён ціхім голасам ... Пропаведзі ён мямліў і кожны раз паўтараў адное і тое ж. Ягонай матушкі таксама было не чуваць і не відаць, хаця яна ў яго ўсё ж такі была, але дзяцей у іх таксама не было. Так бацюшка і пражыў сваё жыцьцё, а потым памёр. Яго адпявалі ў пахмурны лістападаўскі дзень, і калі людзі хацелі запаліць па звычаю сьвечкі - сьвечкі ва ўсіх загарэліся самі, а храм напоўніўся незямным сьвятлом…
(Пераклад з расейскай мовы)
http://violanatans.livejournal.com/548374.html