Сумрачны погляд на гісторыю 20-га стагодзьдзя прапанаваў амэрыканскі магазын
"Vanity Fair" да свайго 25-годзьдзя.
Іх
топ-25 лепшых здымкаў сьвету, зробленых на працяго больш за 36 тысяч 500 прожытых планетай Зямля дзён, аддае такім смуткам і нават нейкай крывавасьцю, што
"Салідарнасць", выкладваючы здымкі на сваім сайце,
падрэзала топ на пяцёрку
(
Read more... )
Comments 16
Reply
Але нешта не задумваўся асабліва да таго моманту, як ўбачыў 25 фотак гэтага выданьня пра тое, што гісторыя асабліва не заўважвае радасных момантаў. А калі нейкія падзеі і прыводзяць да якога бы то ні было пазытыўнага выніку, то да іх трэба прайсьці праз тое, што і адлюстравана на здымках, падобных прапанаваным журналістамі...
Reply
такие же не очень позитивные снимки.
Здесь еще http://rykun.livejournal.com/100112.html
Reply
Reply
(The comment has been removed)
Але ёсьць жа людзі, якія маюць у сябе вялізныя архівы: газэты, здымкі, свае нататкі, аўдыё- запісы. І трэба проста іх знайсьці. А яны падкажуць да каго яшчэ зьвярнуцца - і гэтак далей. І такім чынам вялізную колькасьць матэрыялу можна назьбіраць, значна пашырыўшы і сваё пачатковыя пляны і знайшоўшы незьлічоную колькасьць цікавейшых фактаў ды сустрэўшы дзесяткі разумных людзей-кладзезяў.
Ды толькі калі бачыш, што ў той жа Амэрыцы сярэднястатыстычная сям'я мела тэлевізар ужо ў 50-я, а каляровы - у 60-я, то калі ўзгадваеш свой першы каляровы напрыканцы 80-х, шмат што становіцца зразумелым.
У нас жа вяшчала "брахучка" усе гады, а здымкі і тым больш відэа - проста нікомы патрэбнымі ня былі.
...А яшчэ гэту краіну называлі самай магутнай у сьвеце. І працягваюць лічыць некаторыя. Мда...
Reply
(The comment has been removed)
Але нажаль на Беларусі час так і ня стаў тым, што беларусы лічаць за рэсурс ды што мае кошт.
Сумна, але ж што зробіш - трэба РАБІЦЬ, а калі неабходна і пендзеля пад зад зарадзіць спадарам барацьбітам рознага роду, каб рухалася карысная справа наперад.
Reply
Reply
Reply
Reply
А зараз тута такая буча нават з-за Абамы разварочваецца, што скура - калі не на першым месцы пры абмеркаваньні кандыдатуры спадара сэнатара з Ільлінойсу на пасаду прэзідэнту, то дакладна - не апошняе.
Што ўжо казаць пра адносіны на бытавым узроўні... Ёсьць нібыта празрыстая лінія ўсё ж паміж белымі, чырвонымі (якія мясцовае індзейскае насельніцтва, якое ў Амэрыцы называюць "native american", г.зн. тыя хто сапраўдныя амэрыканцы), гішпанамоўным насельніцтвам, чорнымі, жоўтымі і г.д.
...Калі на словах, то розьніцы, быццам, няма, але тое толькі быццам ды на словах.
Адказаў? Калі цікавяць канкрэтныя пытаньні - задавай! Буду адказваць.
Reply
Leave a comment