Няўжо гэта й сапраўды лепшыя фотаздымкі мінулага стагодзьдзя?

Oct 17, 2008 23:29

Сумрачны погляд на гісторыю 20-га стагодзьдзя прапанаваў амэрыканскі магазын "Vanity Fair" да свайго 25-годзьдзя.

Іх топ-25 лепшых здымкаў сьвету, зробленых на працяго больш за 36 тысяч 500 прожытых планетай Зямля дзён, аддае такім смуткам і нават нейкай крывавасьцю, што "Салідарнасць", выкладваючы здымкі на сваім сайце, падрэзала топ на пяцёрку Read more... )

Фота, "Салідарнасць", СМІ, гісторыя, "vanity fair", ЗША, Беларусь, ЛЕПШЫR!

Leave a comment

dyk_by October 19 2008, 00:35:48 UTC
Не хадзіце дзеці ў Афрыку гуляць, кажаш?

Ды Судан - гэта Беларусь Афрыкі, а Беларусь - гэта ў сваю чаргу Судан Эўропы.

Хто павінен у тым, што на Беларусі не размаўляюць на беларускай?

Адказваючы на гэта пытаньне, мала хто правядзе паралель з сёньняшнім узроўнем жыцьця сярэднястатыстэчнага беларуса. А я вось бачу прамую - прымаючы татара-мангольскі лад жыцьця і "культуры", якія насаджваліся ўсходнімі кіраўнікамі, ды адыходзячы ад свайго ліцьвінскага, мы згубілі, здаецца, не толькі сваё сапраўднае імя і аддалі яго Летуве, але й мала што робім для таго, каб аднавіць узровень дзяржавы, якую будавалі ў свае часы спадары Вітаўт, Скарына, Багушэвіч ды спадарыні Рагнеда з Ефрасьньняй.

Вось і ляжым, як той хлопец у Афрыцы, паміж ардой з усходу, бізнэс-дыпламатамі захаду ды істотай, якая так і прагне пазбавіць Беларусь усяго беларускага, праглынуўшы нашу мову, гісторыю, мастацтва ды музыку. Як той суданскі грыф...

І хто ў гэтым павінен? Ніяк не істота-грыф, не арда, не "партфелі"...

Хто застаецца?..

Ня холадна пасьля такіх разваг і высновы?

Во-во, і я пра тое ж...

Reply

zhuko_mister October 19 2008, 08:28:39 UTC
Ты не адказау на маё пытанне наконт мары Марціна Лютара Кінга.

Reply

dyk_by October 19 2008, 16:55:05 UTC
Ды ў яго ж мара была пра тое, каб зусім ніякіх адрозьненьняў ня было ў сацыяльных кантактах паміж людзьмі рознага колеру.

А зараз тута такая буча нават з-за Абамы разварочваецца, што скура - калі не на першым месцы пры абмеркаваньні кандыдатуры спадара сэнатара з Ільлінойсу на пасаду прэзідэнту, то дакладна - не апошняе.

Што ўжо казаць пра адносіны на бытавым узроўні... Ёсьць нібыта празрыстая лінія ўсё ж паміж белымі, чырвонымі (якія мясцовае індзейскае насельніцтва, якое ў Амэрыцы называюць "native american", г.зн. тыя хто сапраўдныя амэрыканцы), гішпанамоўным насельніцтвам, чорнымі, жоўтымі і г.д.

...Калі на словах, то розьніцы, быццам, няма, але тое толькі быццам ды на словах.

Адказаў? Калі цікавяць канкрэтныя пытаньні - задавай! Буду адказваць.

Reply

zhuko_mister October 19 2008, 20:19:50 UTC
Проста рэспубліканцы ужо не маюць ніякіх адэкватных аргументау, а таму апускаюцца да расавых абразау. Але няужо белыя з чорнымі не сябруюць. Калі паказваюць па тэлебачанні амерыканскія войскі, то я бачу, што белыя і чорныя сумесна ваююць, прыкрываць адзін аднаму спіну. Якая ж тут дыскрымінація?

Reply

dyk_by October 19 2008, 22:05:46 UTC
На дыстанцыі і ў прэсе тут пытаньні дыскрымінацыі нават не абмяркоўваюцца амаль, але ўсё ж у размовах між сабою, на бытавым узроўні, пры прыняцьці на працу час ад часу можна заўважыць вырашэнье пытаньяў "па колеру".

Але гэта ўсё - чыньнікі тыпова чорнага жыцьця. Кварталы, дзе жывуць афраамэрыканцы ў асноўным выглядаюць нашмат горш, чым адпаведныя месцы пражываньня людзей расы белай. Толькі, напэўна, "рускія" мясьціны той жа Філадэльфіі ды Ню-Ёрку можна параўнаць зь мясьцінамі знаходжаньня іх братоў праафрыканскага пахлджаньня.

Ды толькі трэба прымаць да ўвагі, што й мяксіканскія, й кітайскія таксама маюць час ад часу ня лепшы выгляд. Але ж не такі, як два вышэйапісаных "братэрства"...

Так што, напэўна, не памылюся, калі скажу, што азіяцка-мангольская натура большасьці расейцаў усё ж бліжэй да афрыканскіх племянных паводзінаў, чым чым тых жа кітайцаў, напрыклад.

Можа, у каго-небудзь будзе іншы погляд на існуючыя абставіны, але вышэйапісаныя мной высновы - гэта калі глядзець збоку. Калі ж жыць бліжэй да гэтых кварталаў, то, напэўна, у людзей будуць іншыя ўражаньні. Так што ўсё пакуль выключна імхо.

Reply


Leave a comment

Up