Сумрачны погляд на гісторыю 20-га стагодзьдзя прапанаваў амэрыканскі магазын
"Vanity Fair" да свайго 25-годзьдзя.
Іх
топ-25 лепшых здымкаў сьвету, зробленых на працяго больш за 36 тысяч 500 прожытых планетай Зямля дзён, аддае такім смуткам і нават нейкай крывавасьцю, што
"Салідарнасць", выкладваючы здымкі на сваім сайце,
падрэзала топ на пяцёрку кадраў.
Але, калі нават прымаць да ўвагі такі цэнзураваны варыянт, ён не зрабіў мінулае стагодзьдзе меньш злачынным ды самаахвярным на сваім шляху да цывілізацыі... Аптымістычнага на здымках зусім няшмат.
Джэсі Оўэнс і яго скачок у будучае. Нягледзячы на новыя вышыні ды заваёвы якія дасягнуты за наступныя 72 гады, не пакідае адчуваньне, што Джэсі ў сваёй барацьбе яшчэ ня прызямліўся: як адштурхнуўся ад бэрлінскай дарожкі алімпійскага стадыёну ў Берліне 1936-га - так і ляціць да сёньняшніх дзён.
- Асваеньне Месяцу чалавекам як чарговы крок да тэхналягічнага сьвету. Ён быў зраблены амэрыканцам Базам Олдрынам у ліпені 1969-га.
- Марцін Лютэр Кінг пад час яго вядомай прамовы "У мяне ёсьць мара" у Вашынгтоне ў лістападзе 1963-га. 45 гадоў мінула, а мара, нажаль, й дагэтуль ня стала рэальнасьцю.
Самае ж жудаснае, што яшчэ й зараз можна назіраць такое
Разумеючы, што выданьне
"Vanity Fair" ствараецца амэрыканцамі ды для амэрыканцаў, трэба рабіць спасылку на іх погляд з ухілам на заходняе паўшар'е сусьвету.
А якім бы быў беларускі погляд на топ-20 фотаздымкаў перыяду, які ў сусьветнай гісторыі прынята вызначаць двума рымскімі перакрыжаваньнямі X X ?
Крыжоў, вядома, будзе ў нашым выпадку шмат, ды толькі і радасьці месца паваінна знайсьціся паболей, нягледзячы на ўсе катаваньні.
...Бо, ведаючы гісторыю, трэба верыць у лепшае.
А бяз гэтай веры і ведаў свайго мінулага - ніяк.