Кніга Лянкевіча - катастрофа для беларускіх этнографаў?

Nov 16, 2010 12:44

«Андрэй Лянкевіч прэзентаваў Беларусі фотаальбом "Паганства"[…]. Ірына Мазюк, якая дапамагала Андрэю з пошукам народных традыцый, адзначыла, што для большасці беларускіх этнографаў кніга Андрэя Лянкевіча - катастрофа».


Read more... )

Лянкевіч, паганства, фота, Мазюк

Leave a comment

Comments 54

uladzimer November 16 2010, 10:52:58 UTC
Лянкевіч у інтэрвію НН настойваў, што здымкі носяць не пастановачны, але дакументальны (!) характар, што адпрэчвае інтэрпрэтацыю І. Мазюк пра суб'ектыўнае бачаньне мастака. Такім чынам, заяўка на дакументальнасьць - гэта заяўка на аб'ектыўнасьць. Аднак, варта толькі раз пабываць у этнаграфічнай экспедыцыі, каб пераканацца, што бабулі ў народных (псеўданародных) строях з'яўляюцца па сьвістку мясцовай загадчыцы клуба, як тое было на "Жаніцьбе Цярэшкі" на Лепельшчыне, якую так натхнёна здымаў Лянкевіч.

Reply

zmicierbielapol November 16 2010, 11:25:25 UTC
Мне падаецца, што Мазюк сама не згодная тут з Лянкевічам, а таму на прэзентацыі і паспрабавала неяк выправіць будучую крытыку менавіта з боку адмыслоўцаў.

Reply

uladzimer November 16 2010, 11:30:07 UTC
То бок, чалавек, які прэтэндуе на аб'ектыўнае адлюстраваньне традыцыі (пытаньне, ці магчыма гэта ў прынцыпе?) мусіць быць адэкватным і адказным за кожнае слова.

Reply

skepsys November 16 2010, 16:59:10 UTC
наколькі ведаю, Ірына была за больш карэктную назву. як і належыць прафэсіяналу.

Reply


jakub_v November 16 2010, 10:55:55 UTC
Думаю, "падмена паняццяў" тут апраўданая. Відавочна альбом арыентаваны на публіку "незаангажаваную", для якой словы "Традыцыя" ці "народнае хрысьціяньства" не нясуць патрэбнага выдаўцу прэзентатыўнага сэнсу. Назва "Паганства" арыентуе публіку найлепш.

Reply

pan_purkrabek November 16 2010, 11:35:56 UTC
Ну і не варта забываць, што мяркуючы па публікацыі, да альбома прыклаў руку і дызайнер, які мог прымяніць свае ўласныя крытэрыi. І, хутчэй за ўсё, ужыў. Карацей, гэта артпраект ў стылі фэкшн, вядома.

Reply

skepsys November 16 2010, 12:21:19 UTC
//Назва "Паганства" арыентуе публіку найлепш.
хутчэй найлепш дэзарыентуе публіку. якая і так заблытаўшыся. выдаўцу ж трэба ня сэнсы, а пакупнікі.

Reply

necrotugava November 18 2010, 13:31:42 UTC
+1

Reply


zmicierbielapol November 16 2010, 11:23:01 UTC
Дык што гэта: мастацкі погляд і аўтарскае суб’ектыўнае бачаньне ці падмена паняцьцяў дзеля кан’юнктуры і самапіяру?

- Дарэчы, а адно другому ж не супярэчыць зусім;))

Reply

skepsys November 16 2010, 12:17:28 UTC
Так, акурат ;) Але ўпартасьць, зь якой аўтар наперакор усім сваім кансультантам учапіўся за слова "Паганства", выдае што каньюнктуры тут больш. Імхо.

Reply


(The comment has been removed)

skepsys November 16 2010, 12:13:45 UTC
Чалавечае: Думай, што вярзеш. Уладзімер Лобач зрабіў і робіць для вывучэньня і папулярызацыі беларускай традыцыі непараўнальна больш за кніжку з карцінкамі.

Мадэратарскае: сачыце за мовай. Гэта першае і апошняе мадэратарскае папярэджаньне.

Reply

тады скарэктую ex_krywal November 16 2010, 12:24:35 UTC
крытыкі кшталту uladzimera не выдаюць кніг, якія можна прадаць, таму канешне, для іх самазакахання гэта катастрофа.

а тое, што Лянкевіч прыцягнуў увагу да гэтае тэмы, натхніў маладых фатографаў, этнографаў і проста цікаўных да гэтае тэмы - гэта херня, дрынам яго, ага.

Лянкевіч рабіў свае здымкі як мастак, а не як фотафіксатар. Цікава, карціны на тую ж тэму да-фатаграфічных часоў - гэта таксама бяда для этнографаў?
=====
"кніжка з карцінкамі" дапамагае вывесці тэму з рангу элітарна-адмысловых у папулярную. гэта станоўчая з'ява нават для этнографаў, каторыя кніжак з карцінкамі не выдаюць і не прадаюць.

Reply

Re: тады скарэктую skepsys November 16 2010, 12:42:33 UTC
//каторыя кніжак з карцінкамі не выдаюць і не прадаюць.
Калі апошнім разам ты быў у кнігарні, дарагой друх-кенгуру?

//прыцягнуў увагу да гэтае тэмы…
Менавіта заточанасьць пад "папулярнасьць" гэтую ўвагу робіць павярхоўнай. Аднадзённы пшык: людзі пабачылі, пабеглі далей і заўтра забыліся, пабачыўшы чарговую экзотыку.

А "крытыкі" аруць гэтую глебу усё жыцьцё. І наўрад ці ўзьніклі б такія "папулярызатары" без "крытыкаў"-прафэсіяналаў накшатлт Мазюк і Лобача. Усё б добра, вось толькі ступень сваёй адказнасьці Лянкевіч, мне падаецца, так і не зразумеў.

Reply


vycinanka November 16 2010, 12:14:05 UTC
Відавочна, што піярыць выданне прасцей, маючы правакацыйную назву. і тут нічога дрэннага няма. грамадскі рэзананс - істотны для будучага прыняцця массавай свядомасцю нават меньш агрэсіўна ўспрымаемых тэрмінаў з дыяпазону Традыцыя-паганьства.
Але хачу падтрымаць uladzimerа у тым, што любы чалавек, мастак ці этнограф, выносячы на шырокі погляд сваё разуменне аўтэнтычнага матэрыялу, мусіць усведамляць адказнасць не толькі перад мэтавай аўдыторыяй, але і перад тым чалавекам, які даверыў яму здымаць сябе, сваё жыццё, сваю веру, рытуалы і г.д.

Reply

:) vycinanka November 16 2010, 20:14:01 UTC
праўду кажаш

Reply


Leave a comment

Up