«Андрэй Лянкевіч прэзентаваў Беларусі фотаальбом "Паганства"[…]. Ірына Мазюк, якая дапамагала Андрэю з пошукам народных традыцый, адзначыла, што для большасці беларускіх этнографаў кніга Андрэя Лянкевіча - катастрофа».
Ірына Мазюк: "Этнографы, мабыць, чакалі нейкіх звычайных, дакументальных фота, а не аўтарскага суб'ектыўнага бачання. І калі я пабачыла першыя здымкі - люта пазайздросціла, бо гэта быў зусім іншы ракурс. І гэта ўсё ж мастацкая праца, не дакументальная. Таму вельмі прыемна, што гэтае выданне здарылася. Мне падаецца, яно раскрывае нейкі таямнічы свет, становіцца мастацкім дакументам і, магчыма, гісторыяй".
Рэпартаж з прэзэнтацыі:
http://euroradio.by/by/1397/reports/56495/ Аб’ектыўнасьці дзеля, водгукі іншых этнографаў:
uladzimer:…Дужа херова, калі народная традыцыя робіцца хітовай забаўкай для моднага фатографа ці знаўцаў "залатых правілаў народнай культуры", кшталту Крука і К. Прынамсі, каб тыя бабулі даведаліся, што іх фоты зьмешчаны пад такой назвай, - паганства, то дрына для фотамастака не пашкадавалі б.
Лянкевіч неяк шчыраваў перад знаёмым фалькларыстам пра тое, як ён вымучваў ракурс на пераносе, здаецца, Мікольскай сьвячы. Каб у кадр трапіў толькі кошык са сьвечкай, але ніяк не абраз. І не выходзіла, і ён злаваўся, быццам бы бабулі з абразом сьвятога Міколы ў руках нахабна тырылі лянкевіцкае паганства.
http://uladzimer.livejournal.com/487477.html kryviec: Агулам кніга заслугоўвае станоўчай ацэны. Якасныя здымкі, цудоўная паліграфія. Пагатоў, гэта першая спроба падобнага выдання. А вось канцэпцыя ў мяне выклікае шмат пытанняў. У кнізе досыць добра паказана тое, што можна было б назваць проста Традыцыяй, бо там ёсць элементы як паганскага, гэтак і хрысціянскага паходжання. Цэтлік 'pagan' выглядае проста падменай паняццяў. Дарэчы, і на прэзентацыі яна зноў адбылася. Запрасілі фальклорны калектыў з палескай вёскі. Спявалі яны збольшага бяседныя песні. Спявалі хораша, але гэта песні адносна нядаўнія і ніяк не абрадавыя (апрача адной пра коміна). Затое падавалася гэта як мелодыі "тысячагадовай даўніны". Пацешна было назіраць як дзевачкі-неафіткі і нашаніўскія лохі замілавана пранікаліся :) Зрэшты, кожнаму сваё, хай будзе, я не супраць.
http://kryviec.livejournal.com/467720.html Дык што гэта: мастацкі погляд і аўтарскае суб’ектыўнае бачаньне ці падмена паняцьцяў дзеля кан’юнктуры і самапіяру?