Мова Івонкі Сурвілы: некаторыя заўвагі.

Jan 11, 2014 16:20

Пераглядзеў выпуск перадачы "Свабода без гальштукаў" з удзелам Івонкі Сурвілы і выпісаў для сябе некалькі цікавых асаблівасцяў з мовы старышні Рады БНР у выгнанні ( Read more... )

Leave a comment

ziemlarob January 13 2014, 08:06:49 UTC
З гутарковага: “магчымець” - дакладны адпаведнік да “магчы”.
“Калі там дарогі няма, то магчымем абыйсці вакол”, “Ён яшчэ малы, не магчыме сам запрэгчы”, “Нешта мне нядужыцца, мусіць, не магчыму ісці касіць”.
Чаму яшчэ дадаецца “-мець” - не ведаю, але так дакладна гаварылі ў нас у вёсцы (Баранавічы-Слонім), асабліва людзі сталага веку.

Reply

zaprudski January 15 2014, 09:34:52 UTC
няма такога слова "магчымець", але ёсць добра вядомыя (зазірніце ў любы даведнік па дыялекталогіі), "накшталт украінскіх", граматычныя сінтэтычныя формы слова "магчы" (ці якога іншага), якія складаюцца з інфінітыва "магчы" (ці іншага) плюс "скарочаныя" формы ад "мець" тыпу -му, -меш, -ме, -мем, -меце. Пра іх пісаў, напрыклад, Бузук: Архэ 2010, 11, с. 296.

Reply


Leave a comment

Up