Пераглядзеў выпуск перадачы "Свабода без гальштукаў" з удзелам Івонкі Сурвілы і выпісаў для сябе некалькі цікавых асаблівасцяў з мовы старышні Рады БНР у выгнанні:
1. Цікава, што ў мове спн. Івонкі дагэтуль захавалася даўняе дапасаванне ў родным склоне пасля дзеясловаў вучыць, навучаць, павучаць, а не ў давальным (на ўзор рускай мовы), што часта можна пачуць цяпер:
Мовы там не навучыліся мы нямецкай (6:54); Такім спосабам я вельмі хутка навучылася яе (7:06) І тады я падумала пра мае мовы. Падумала, што пайду навучуся мовы і тады буду магчы заўсёды ў выпадку патрэбы працаваць у гэтай галіне. (8:51)
Пра гэту з'яву пісаў Станіслаў Станкевіча ў сваёй грунтоўнай працы "Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу"
[1] (раздзел "Русіцызмы ў сынтаксе").
2. Злажыць экзамен = Здаць (рус. сдать) экзамен
І я зазваніла тады ў музычны дэпартамент і сказала, што прафесар кларнета (а кларнет яе інструмент быў) вызджае сёння па абедзе на вакацыі і калі вашая дачка можа прыйсці зразу, вось цяперака-во і злажыць экзамен, тады пабачым (18:50); Гэта быў адзіны ўніверсітэт [Сарбона]. і калі вы зложыцé... трэба было злажыць у Францыі вельмі цяжкі экзамен сярэдняй школы, каб скончыць (называецца baccalauréat). Ён вельмі цяжкі. Бралі тады ў тым часе здаецца нешта дваццаць тры працэнты штось' такое студэнтаў, якія даходзілі да гэтага. Ну і калі ты зложыш гэты экзамен, то вам адкрыты ўніверсітэт.... Калі мы злажылі гэты экзамен, дык мы мелі права на ўніверсітэт, плацячы вельмі мала. (xx)
3. Rendre compte = Отдать себе отчет = Здаць справу
Але пасля году здала сабе справу... (8:35)
Click to view