Мова Івонкі Сурвілы: некаторыя заўвагі.

Jan 11, 2014 16:20

Пераглядзеў выпуск перадачы "Свабода без гальштукаў" з удзелам Івонкі Сурвілы і выпісаў для сябе некалькі цікавых асаблівасцяў з мовы старышні Рады БНР у выгнанні ( Read more... )

Leave a comment

Comments 15

karpienka January 11 2014, 14:11:32 UTC
Наконт правільнасці звароту "навучыцца мовы" былі станоўчыя заўвагі ў "Нашым Слове". Здаецца, гэта апраўдана.

Reply


bohdan_s January 11 2014, 14:54:20 UTC
злажыць экзамен
Поўны адпаведнік звычайнага нямецкага Prüfung ablegen з такім самым значэньнем. Выглядае на германізм.
Хаця магло і праз польскую прыйсьці, ня ведаю.

Reply


vital_stan January 11 2014, 15:37:45 UTC
Мяне вось форма "буду магчы" зацікавіла. Спачатку падумаў, што звычайна кажуць "змагу", потым - што такое абмежаванае ўжыванне магло ўзнікнуць пад уплывам перакладу з рускай, дзе буду мочь" не гавораць звычайна. Але потым праверыў корпус. Супадзенняў мала, і яны з асаблівасцямі. Пераклад Бібіліі, зроблены Станкевічам, Каятан Марашэўскі, Лявон Юрэвіч, Сакрат Яновіч, Францішак Аляхновіч. З гледзішча польскай мовы магло б тлумачыцца таксама, у іх якраз такія аналітычныя формы. Але раз Станкевіч ужываў, мо ў яго нейкая асобая думка?

Якія ў спадарства думкі пра гэта?

Reply

karpienka January 11 2014, 15:47:18 UTC
Мне здаецца, што гэта цалкам натуральны выраз і для беларускай, і для расійскай мовы. Змагу гэта канкрэтнае дзеяньне, а буду магчы - гэта працяглы стан. Паводле майго сьціплага меркаваньня, натуральна.

Reply

filskeit January 12 2014, 09:16:36 UTC
Змагу гэта канкрэтнае дзеяньне, а буду магчы - гэта працяглы стан.

Мною гэтыя формы так жа ўспрымаюцца.

Reply

spooky12 January 11 2014, 17:34:02 UTC
Адамовіч-Станкевіч кажуць, што выразы "буду магчы, змагу", калі яны выражаюць значэнні “мець магчымасць, здольнасць” -- не беларускія ( ... )

Reply


kdrt January 11 2014, 17:57:25 UTC
Пра "навучацца (чаго)" Пацюпа недзе пісаў, што так правільна.

Выраз "даць справу" сустракаецца ў Насовіча:

... )

Reply


k_ja_ra January 14 2014, 05:55:01 UTC
У спн. Івонкі прагучала, што яна навучалася абодвум алфавітам.
Што, насамрэч, быў перыяд, калі бел. мова выкладаласяі лацінкай таксама?

Найбольшы ўрэшт (?) (16.34)

Ці я не так пачула?
"Найбольшы ўрэшт, што ён зрабіў у сваім жыцці."
Што маецца на ўвазе?

Reply

spooky12 January 15 2014, 09:13:29 UTC
Праўдападобна, што "найбольшую рэч", якую ён зрабіў ў жыцці і г. д.

Reply

k_ja_ra January 15 2014, 18:21:54 UTC
Напэўна, так і ёсць.:) Усё нашмат прасцей.)
Дзякуй.)

Reply


Leave a comment

Up