***

May 19, 2010 19:37



***
Пазнаёміўся сёньня зь Віктарам Ерафеевым.

Ён выступаў у гамбургскай ратушы, чытаў эсэ пра свабоду слова. Распавядаў анэкдоты. Казаў пра тое, што і ў Нямеччыне ёсьць цэнзура -- якая называецца "паліткарэктнасьць". Але, паводле Ерафеева, у Амэрыцы цэнзуры яшчэ больш.
Відаць, упершыню за ўвесь час існаваньня  ратушы ў яе сьценах прагучала слова " ( Read more... )

расея, гамбург, сябры, мова, час

Leave a comment

Comments 20

(The comment has been removed)

bacharevic May 19 2010, 19:10:17 UTC
Згодны, Ерафееў цікавы. Мне ягоныя эсэ падабаюцца значна больш за прозу (якая амаль імгненна надакучвае). Кржыжаноўскага пакуль не чытаў. А Памука дужа люблю. Ці чытаў ты "Мяне завуць чырвоны"? "Стамбул. Места ўспамінаў"? "Сьнег"?

Малпы прыкладна адтуль, так )) Толькі мы з Уляй Волкава чытаем. "Чараўнік Смарагдавага горада", "Урфін Джус" і г.д. :)

Reply

(The comment has been removed)

bacharevic May 19 2010, 19:24:53 UTC
Пачытаю абавязкова, назвы шматабяцальныя. Хаця і сумняваюся ў здольнасьці Кафкі, Набокава і Джойса зьнікаць на нечым фоне.

А Волкаў пасьля краіны Оз ужо неабавязковы. Там, здаецца, шмат агульнага.

Reply


(The comment has been removed)

bacharevic May 19 2010, 19:14:31 UTC
Тэма проста надта актуальная :)

Reply

(The comment has been removed)

bacharevic May 19 2010, 19:25:55 UTC
:)))

Reply


kamrushepa May 19 2010, 18:29:37 UTC
Там яшчэ патрэбна нешта на галаву начапіць, калі не памыляюся:)

Reply

bacharevic May 19 2010, 19:15:30 UTC
Так, шапку :)
Вось пра шапку я і забыў...

Reply

kamrushepa May 19 2010, 19:26:28 UTC
А ў нас цяпер мумітролі:)
Волкава пакуль ня бралі. Зь дзяцінства памяць засталася. Ці ня першая кніжка, якую сама прачытала.

Reply

bacharevic May 19 2010, 19:44:45 UTC
Зайздросьцім :)
Мумітролі - першае, што набудзем, як прыедзем.

Reply


andorac May 19 2010, 19:04:50 UTC
Пераклады Памука - гэта боль і слёзы.

Reply

bacharevic May 19 2010, 19:20:31 UTC
Я чытаў Памука толькі па-расейску і па-украінску.

Вывучаюць жа ў менскім ін'язе турэцкую. Чаму ж ніхто не бярэцца? Ці ў тых студэнтак іншыя стратэгічныя задачы?

Reply

andorac May 19 2010, 19:22:01 UTC
а маю на ўвазе боль і слёзы, што іх няма. крыўдна праз тое.

Reply

bacharevic May 19 2010, 19:35:16 UTC
Крыўдна...

Reply


lingvinistka May 19 2010, 19:44:42 UTC
"Праездам з Кіева ў Бэрлін да нас завітаў Зьміцер Вішнёў"
То можа ён заўтра на штамтыш у кнайпу завітае? (Belarus-Party, 20. Mai 2010, Schmitt´s, Oderstr. 8, 10247 Berlin-Friedrichshain). Я паглядзела у фэйсбуку, там 55 зарэгістраваных партэцыпіянтаў, насамрэч будзе значна болей. Хоць па-беларуску там амаль ніхто не размаўляе, гэта плятформа дзеля асабістых і прафэсійных кантактаў, а таксама рэклямы добрых праектаў.
Ну і, пэўна, беларускія стравы і танцы. Альзо штіхворт крамбамбуля.

Reply

bacharevic May 19 2010, 19:53:26 UTC
На жаль, ён ужо зьехаў (наколькі я ведаю). Але ад яго імя дзякую за запрашэньне :)

На той адзіны беларускі штамтыш у Гамбургу, які я наведаў, прыйшло 7 чалавек - з чатырох беларускамоўных двое былі немцы.

Reply


Leave a comment

Up