Варыянт, які сапраўды пасуе да пэўных выпадкаў. Але трасянка не заўжды ёсьць адзнакай простанароднасьці. У Беларусі шмат хто з акадэмікаў гаворыць трасянкаю. Лексыка, здаецца, навуковая, а мова ўсё адно трасянкавая.
Ня ведаю. Дыялекты ў заходнеэўрапейскіх краінах, напрыклад - зусім ня тое, што дыялекты ў Беларусі. На тых дыялектах кнігі выходзяць, п'есы ставяцца, радыё існуе... Карацей, запутаннае дзела:)))
Напэўна, есьлі гэта асаблівасьць, на якую вялікая творчаская стаўка, можна не перакладаць, як у "завадным апельсіне", штобы гэта было фішкаю тэкста. Ну але наогул, мне здаецца, што ў большасьці выпадкаў варта перакладаць усё, як зь беларускай.
Я думаю, у залежнасьці ад кантэксту і стаўленьня аўтара да герояў. Напрыклад, калі падзеі ў вёсцы - дыялектам. Сярод гарадзкой гапаты - слэнгам, толькі не злаўжываць. У кожнай канкрэтнай сытуацыі сваё вырашэньне. Але толькі ня зноскі - гэта, на маю думку, непрыймальна.
Безумоўна, у залежнасьці ад кантэксту і стаўленьня. Але калі гэта не вяскоўцы і не гапата, а просты гарадзкі дзядзька, начальнік ЖЭСу? Які сябе ўпотай лічыць інцілягентам? Трасянка значна шырэйшая за слэнг. Шчыра кажучы, ня бачу пакуль вырашэньня. А зноскі мне таксама зусім не падабаюцца. Любыя) Лепш ужо камэнтары ў самым канцы кнігі.
Тады слэнг дакладна не падыходзіць. Адзіны варыянт, які мне прыходзіць да галавы, ня чысты дыялект выкарыстоўваць, а мяшаць нармальную "гарадзкую" гаворку з дыялектызмамі.
Comments 35
(The comment has been removed)
Reply
Reply
Карацей, запутаннае дзела:)))
Reply
Reply
Reply
А перакладаючы з трасянкі як зь літаратурнай беларускай, мы пазбаўляем пэрсанажа пэўных рысаў.
Reply
Reply
Reply
Цяжка)))
Reply
Reply
А зноскі мне таксама зусім не падабаюцца. Любыя) Лепш ужо камэнтары ў самым канцы кнігі.
Reply
Reply
Але не магу сабе ўявіць, як гэтае мяшаньне будзе выглядаць на практыцы:)
Reply
Leave a comment