Муэдзін

Jun 10, 2011 16:40

У Дзюрэне мячэт зусім блізка ад вакзала -- вось і выходзіць, што ў пэўныя гадзіны (калі пашанцуе) пасажыраў праважае і сустракае голас муэдзіна.
Мікрафон разносіць гэтую песьню на некалькі кілямятраў, яе слухае ўвесь горад, ад яе нікуды не схаваешся, ды і хавацца ня хочацца, бо бярэ за сэрца. Здаецца, зараз голас нарэшце замрэ -- і тут ён заводзіць ( Read more... )

нямеччына, чытаньні, час, сарока на шыбеніцы

Leave a comment

Comments 18

(The comment has been removed)

bacharevic June 10 2011, 15:01:28 UTC
Хіба Эўрабачаньне брэнд? Так, дробны шумелкамыш. Ды і яго ж не штогод у Дзюсэльдорфе праводзяць. А аквапарк - дзе іх цяпер няма?
Altstadt там добры, хаця я толькі кавалачак бачыў.
Наогул, файны горад, нічога ня маю супраць.

Reply

(The comment has been removed)

bacharevic June 10 2011, 15:16:55 UTC
І правільна зрабілі, дзякуй.
Цяпер ён зноў існуе.

Reply


ilnur June 10 2011, 14:53:02 UTC
Вось чаго не разумею - калі яны задужа трыдыцыйныя, каб пачаць прыходзіць на малітву проста па гадзінніку (гэта я магу зразумець - сам люблю званы), то хіба мікрафон ім не навадзел? Крычалі б так, яно і традыцыйней; а практычнага сэнсу ў наш век мабільнікаў з будзільнікамі там усё адно няма, адно сымболіка.

Reply

bacharevic June 10 2011, 15:30:04 UTC
Вашая праўда, практычнага сэнсу няма. Хаця, магчыма, тут ня толькі сымболіка, але і палітыка. Гэта жаданьне фармаваць аблічча горада: ня толькі візуальна, але і праз гук. І не саступаць "канкурэнтам" ні на ёту.
А ад навадзелаў яны ж ніколі не адмаўляліся, нягледзячы на ўсю традыцыйнасьць.

Reply


shupa June 10 2011, 15:27:29 UTC

... )

Reply

bacharevic June 10 2011, 15:34:26 UTC
Цуд які.
(З Тыла Сарацынам дакладна здарыўся б інфаркт, бо дзяўчынкі неяк ня ўпісваюцца ў яго біятэорыю)
А дзе гэта?

Reply

shupa June 10 2011, 15:38:08 UTC
Сараева. Шкада, я так ніколі нідзе і не выстаўляў фоткі адтуль, а ёсьць розныя прыгожыя...

Гэта галоўная сараеўская мячэць, там вялікі двор з фантанам, вельмі ўтульна і спакойна. Але ў сярэдзіну не заходзілі.

Reply

bacharevic June 10 2011, 15:44:11 UTC
Файна. Пасьля такіх здымкаў я неяк пачынаю ганарыцца Эўропай.
Дык мо выставіш неяк? Цікава ж.

Reply


вось Дзюсэльдорф, які ты не пабачыў myshyn June 10 2011, 19:17:27 UTC
http://upload.wikimedia.org/wikipedia/de/3/32/Radschl%C3%A4ger_Kanaldeckel_in_D%C3%BCsseldorf_%28Innenkreis%29.jpg

У Гамбургу стаіць Хумэль, а ў Дзюсэльдорфе ў самых розных месцах зачараваныя чалавечкі бясконца выконваюць кола. Гэта Düsseldorfer Ratscläger.

Reply

Re: вось Дзюсэльдорф, які ты не пабачыў bacharevic June 10 2011, 21:55:20 UTC
Файна. Я, праўда, не заўважыў іх нідзе, але і хадзіў нагамі ня надта шмат. А можа, гэта яны пакрыўдзіліся.
Падазраю, што шмат чаго там не пабачыў, але нічога, некалі разам туды зьезьдзім і з усімі чалавечкамі пазнаёмімся. Абяцаю.
Я тут наогул стаў вялікім сябрам розных зачараваных істотаў :)

Reply


myshyn June 10 2011, 19:20:25 UTC
пардон, канешне ж RatscHläger))

Reply

bacharevic June 10 2011, 21:56:14 UTC
Я і не заўважыў :)

Reply


Leave a comment

Up