У кастрычніку 2005 года, пад горадам Бяроза, каля вёскі Сігневічы адбылося адкрыццё мемарыяльных могілак ІІ сусветнай вайны. Будаўніцтва поўнасцю спансаваў нямецкі бок, ад беларускага боку патрабавалася выдзяліць толькі месца пад мемарыял. Але замест запланаваных 40 тыс. загінуўшых нямецкіх салдат, пакуль у зямлю пакладзена 412 трунаў.
Могілкі дзеляцца на блокі. Пакуль запоўнены толькі блокі 36 і 37.
Тут плануецца пахаваць рэшткі салдат якія загінулі на Берасцешчыне.
Былі выказванні і супраць будаўніцтва мемарыяла мясцовымі ветэранамі. Можа таму сам комплекс адчыняўся амаль цішком. Запланавана была адна дата, а адкрыццё перанеслі на дзень раней, бо баяліся прыезда абураных брэсцкіх ветэранаў.
Ад беларускага боку прысутнічаў толькі старшыня Бярозаўскага раёну.
А беларускі сцяг так і не быў падняты побач з нямецкім.
Дзіўныя адносіны ў дзіўнай краіне. :-(
Могілкі па сабе вельмі дагледжаныя і акуратныя. Займаюць тэрыторыю 4 га. Мы былі на Радуніцу там, і нехта з мясцовых прынёс і паклаў кветкі, а таксама па беларускай традыцыі і салодкае для памерлых.
Гляжу я на могілкі і разумею, што не хутка ў нас будуць у нармалёвым стане могілкі дзе пахаваны савецкія войны... можа з-за гэтага ветэраны і злуюцца і не хочуць стварэння мемарыяла, бо бачаць розніцу.
Дарэчы ў 2011 годзе пачалося будаўніцтва новага мемарыяла для нямецкіх жаўнераў ІІ сусветнай вайны. На гэты раз пад Бабруйскам знойдуць апошні прытулак загінулыя на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай абласцей.