Сёння непамятаю хто, але зладзілі каля Ратушы выставу жывых скульптур.
Чамусьці ва ўсім свеце гэта звыклая з'ява, а ў нашай краіне ўсё так напужана і забаронена, што ў гарадах вы ніколі не сустрэнеце музыкаў і мімаў.
Жадаючых паздымацца з "помнікамі" было шмат. І калі да іх набліжаўся нехта, яны пачыналі рухацца.
Помнік "Дзеўчына з парасонам" хаваў пад парасон вас. "Фатограф" рабіў выгляд, што здымае, а "Грацыі" пачыналі рухацца па колу.
Мужчына каля ЦУМа пачынаў чамусьці падскокваць. Да "Хлопца які прапануе запаліць" так ніхто і не падыйшоў, таму не ведаю, што ён вырашаў зрабіць. А "Суворавец" паднасіў руку да казырка.
"Мюнхаўзен" як бачна пачынаў размаўляць і запісваць суразмоўца. "Паштавік" не рухаўся, ды і відаць "Губернатар" у сваёй карэце выглядаў неяк сумнавата.
А "Жанчына на лаўцы" на першай фота нешта спрабавала сказаць на вушка тым хто прысядаў каля яе.
Сёння таксама быў дзень адчыненых двярэй у Ратушу. Часу ў нас было не вельмі багата, дзеці адмовіліся стаяць у даўжэзнай чарзе да Ратушы, фоцік не ўзялі і здымалі ўсё на мабілу... таму вырашылі агляд Ратушнай плошчы скончыць на гэтым.
Ах, да.... на балконе граў акестр. Нейкае імгненне мне падалося, што я апынулася ў савецкім Мінску і па скуры прабеглі мурашы, нават не ведаю чаму так з'явілася такое адчуванне. Можа з-за антуража, які падаваўся людзям як нешта суперскае, а ў рэаліі гэта тое без чаго ніводная еўрапейская сталіца проста не ўяўляецца.
Вельмі даўно я рабіла ўжо агляд гарадскіх скульптур Мінска, таму можна вось па гэтай
спасылцы і вось гэтай пра
Мюнхаўзена паглядзець на скульптуры, якія спрабавалі ажывіць сёння (вядома мінчукі і так ведаюць пра якія скульптуры ішоў расповяд) :-).